Eto Belarus Detka
  • BLOG ABOUT BELARUS
    • English
    • Беларуская
    • Русский
    • Español
    • In Chinese
  • History Blog
    • English
    • Беларуская
  • About
    • About the book
    • Contact
  • BLOG ABOUT BELARUS
    • English
    • Беларуская
    • Русский
    • Español
    • In Chinese
  • History Blog
    • English
    • Беларуская
  • About
    • About the book
    • Contact

10. Белая Расея

4/29/2015

Comments

 
Picture
Існуе вельмі шмат няўцямных і недарэчных стэрэатыпаў адносна назвы “Беларусь”. Французы думаюць, што Беларусь – гэта “беласкурая Расея”, немцы павесілі на Беларусь ярлык “газатранзітнай краіны”, італьянцы, ў сваю чаргу, аддаюць первагу тэрміну “Terra Incognita”, ну а лацінаамераканцы называюць Беларусь “Еўрапейскай Кубай”. Але, напэўна, найбольш распаўсюджаным стэрэатыпам у замежнікаў наконт назвы Беларусь застаецца блізкі да французскага варыянт - “беласкурая Расея”.  

Расея і Беларусь – дзве краіны, якія замежнікі часта блытаюць. Некаторыя ўпэўнены, што мы зараз размаўляем пра адно і тое ж, што Беларусь – гэта Расея, а Расея – Беларусь, іншыя ж наогул лічуць, што Беларусь уваходзіць у склад свайго ўсходняга суседа.
Picture
Такая блытаніна часам глыбока засмучвае беларусаў, што жывуць як ў самой краіне, так і па-за яе межамі. Акрамя таго, Беларусь амаль не ўзгадваецца ў міжнародных СМІ (за выключэннем розных палітычных падзей). Прычынай усіх гэтых канфузаў з’яўляецца выкарыстоўванне памылковага пераклада самой назвы краіны як “Уайт Раша” (“Белая Расея”) замест афіцыйнай, канстытуцыйна замацаванай назвы – Рэспубліка Беларусь. На жаль, Нідэрланды таксама можна папікнуць у перакладзе “Беларусь”, як “Віт Русланд”, што літаральна азначае “Белая Расея”. Іншыя краіны ў свеце робяць тую ж самую памылку (інфаграфік).  

Дык калі гэта не “Уайт Раша”, што тады?! Бачу, вы задумаліся. Прасцей і карацей кажучы, у той час як “Бела” (Bela) значыць – белая, то “рус” (rus) азначае зусім іншую геаграфічную і палітычную адзінку, чым “Расея”. “Рус” (Rus) таксама вядома, як Рутэнія (Ruthenia) і датычыцца да ўсходнеславянскіх земляў, большая частка якіх сёння належыць Беларусі і Украіне. У сучаснай беларускай мове ёсць выразнае адрозненне паміж “рускі” (тычыцца Рутэніі) і “расейскі” (тычыцца Расеі). Такім чынам, будзе правільна называць Беларусь “Уайт Рус” (“White-Rus”) замест “Уайт Раша” (White Russia), ці проста прытрымлівацца назвы “Беларусь”.

Таму будзьце асцярожныя, калі вы параўноўваеце гэтыя дзве краіны. Не гледзячы на тое, што іх аб’ядноўваюць некаторыя агульныя гістарычныя падзеі, мова ды газ, – гэта дзве абсалютна розныя нацыі! Гэта Беларусь, Дзетка!
Comments

9. Туалет з дзіркай

4/29/2015

Comments

 
Picture
Таямніца туалета з дзіркай – адна з тых, якую мы не можам разгадаць – збянтэжвае. Гэты феномен датычыцца больш дзяўчын, чым хлопцаў, але мы лічым важным распавясці пра гэтую праблему. Уявіце сабе, что вы, прагожа апранутая і узрушаная, ідзяце ў тэатр. Вы атрымліваеце асалоду ад першага дзеяння, а калі надыходзіць час антракту, зразумела, ідзяце ў прыбіральню. Вы уваходзіце ў туалет, дзе ўсё выглядае звычайным, пакуль вы не адкрыеце дзверку кабінкі і адзінае, што кінецца вам у вочы, гэта дзірка ў падлозе. Пагаршае сітуацыю яшчэ тое, што звычайна ў кабінцы няма нават туалетнай паперы. Таму вы вымушаны вяртацца за ёй - звычайна яна знаходзіцца каля ракавін. Так-так, як у старамодных французскіх кемпінгавых туалетах. Атмасфера гламуру і стылю знікае вельмі хутка, варта вам толькі сесці на кукішкі ў адным з такіх туалетаў. 

Замежнікам не варта здзіўляцца, бо туалеты з дзіркай у падлозе даволі распаўсюджаны. Калі вам выпадзе сустрэцца з такім туалетам, прапаноўваем наш гайд:
  1. Зайдзіце ў кабінку. Перад тым, як сесці на кукішкі, аглядзіцеся: ці ёсць дзе туалетная папера? Калі яе няма, шукайце яе каля ракавін.
  2. Перад тым, як стаць на падножкі, пераканайцеся, што ваш кашалёк ці мабільны тэлефон у бяспецы…наўрад ці вам будзе весела, калі вы будзеце спрабаваць іх выратаваць.
  3. Цяпер пастаўце ногі на падножкі – дзве гафрыраваныя або рабрыстыя часткі з абодвух бакой дзіркі. Каб пазбегнуць пырскаў, адвярніцеся ад дзіркі да дзвярэй кабінкі.
  4. Зцягніце штаны, але упэўніцеся ў тым, што яны застаюцца над падлогай і не намакаюць. Закатайце штаны, або засуньце іх у шкарпэткі. У такіх туалетах падлога звычайна мокрая, таму што людзі не надта старанна цэляцца.
  5. Сядзьце на кукішкі і ўпэўніцеся, што вашыя ступні ПОЎНАСЦЮ стаяць на паверхні. Калі вы будзеце сядзець на дыбачках, ёсць верагоднасць, что вас можа павясці ўперад ці назад. Калі ўся ступня стаіць на паверхні, гэта дапаможа вам лепш балансаваць, а таксама змяншыць напружанне мышц сцягна на той выпадак, калі вы збіраецеся праседзець так нейкі час. Калі вы адчуваеце, што вы можаце зваліцца, пастаўце ногі шырэй.
  6. Не забывайце цэліцца ў дзірку. Не глядзіце ўніз, бо колькі брызгаў могуць адскачыць (нават не пытайце, адкуль мы гэта ведаем!!!) Не хвалюйцеся! Усё прыходзіць с вопытам.
  7. Не забывайцеся на туалетную паперу і старанна мыйце рукі.
  8. Будзьце удзячнымі, што існуюць туалеты з дзіркамі, бо яны больш гігіенічныя за унітазы. Радуйцеся таму факту, што тут няма сядзення унітаза, над якім вам прыдзецца павіснуць, або (крый Божа!) сесці, улічваючы стан некаторых з іх.

Мы спрабавалі раскрыць таямніцу туалетаў з дзіркай, якія сустракаюцца там, дзе іх менш за ўсё чакаеш: у кіно, тэатры ці цырку. Няўжо гэта з прычыны гігіены, так як вам не прыходзіцца сядзець на унітазе, які юзалі дагэтуль сотні разоў? Ці гэта звязана з тым, што такія туалеты лёгка прыбіраць? Мы яшчэ не высветлілі. Можа вы зможаце?

Мы з задавальненнем хацелі б паслухаць пра ваш вопыт карыстання гэтымі дзіўнымі вынаходствамі! Смела каменціруйце і стаўце лайкі ў facebook!

Comments

8. Чыста ды зелена

3/5/2015

Comments

 
Picture
Мы называем гэта “беларускі гонар”: зялёныя ды чыстыя гарады. Напэўна, адна з першых дэталяў, якая кідаецца ў вочы замежнікам пасля таго, як яны трошкі пабылі ў Беларусі. Аднак адначасова гэта адна з першых рэчаў, якую можна пачуць ад беларусаў, калі яны распавядаюць пра сваю краіну. І нездарма!

Вялікія зялёныя паркі – характэрная рыса, уласцівая Беларусі. У Мінску гэта цэнтральны дзіцячы парк імя Горкага; вялізны хваёвы парк Чалюскінцаў, а таксама дзіўны батанічны сад. Шмат меншых па памеры паркаў з цікавымі скульптурамі, якія прысвечаны беларускай гісторыі, раскідана па ўсім горадзе, нават далёка ад цэнтра.
Здаецца, вялікая колькасць людзей адкаваюць за тое, каб горад заставаўся зялёным. Улетку з’яўляецца група людзей у зяленых уніформах і старанна працуе: даглядае зямлю, дрэвы і прыгожыя клумбы. Вынікі іх працы можна пабачыць, да іх можна дакрануцца, іх водар можна адчуць. Дзякуй вам за тое, што частуеце нас кіслародам, зялёныя пані і панове!

Існуе вялікая павага да зялёных плошчаў, асабліва калі яны размешчаны ў гарадах. Вы не знойдзеце тых, хто ступае па траве; замест гэтага яны хутчэй асцярожненька абыйдуць вакол. Часам, калі пайсці напрасткі (па некранутай траве), адчуваеш, што вось-вось наступіш на міну (а чаму яшчэ ніхто там не ходзіць?)
Нельга не пагадзіцца з тым, што ў Беларусі чыста. Шмат калі нас цікавіць, чаму беларускія вуліцы такія чысцюткія? Ці гэта таму, што тут няма турыстаў, якія запаўняюць вуліцы? А можа, на вуліцах па ўсёй краіне шмат сметніц? Ці гэта дэлегацыя памаранцавых феяў, якія выходзяць ноччу, каб прыбраць вуліцы?
Мы можам адказаць “так” на ўсе вышэйпералічаныя пытанні. У Беларусі не так папулярны турызм, у гарадах шмат сметніц, ды лёгка можна пабачыць панства, падобнае да феяў ва уніформах аранжавага колеру, адзіны клопат для якіх – пазбавіцца ад усяго смецця, што назбіралася ў горадзе за дзень.

Ці можаце вы пагадзіцца з гэтым? Ці лічыце вы Беларусь неверагодна чыстай і прыбранай краінай? Можа, у вас адбылося прыемнае (ці не вельмі) знаёмства з камандай памяранцавых феяў? Калі ласка, падзяліцеся вашым досведам з намі!
Comments

7. Iнфляцыя

3/5/2015

Comments

 
Picture
Крама бытавой тэхнікі, людзі намагаюцца трапіць туды, каб набыць пральную машыну, тэлевізар ці лядоўню. Яны кладуць гэта ўсё ў свае кошыкі пакупнікоў і бягучы да кас так, нібыта іх жыццё залежыць ад гэтага. Замежнікам можа падацца, што наступіла Чорная пятніца. Але не ашуквайце сябе: гэта не дзень распродажаў.

Такую карціну можна часта назіраюць у Беларусі падчас інфляцыі. Дарэчы, гэта здарылася паўторна месяц таму: як раз перад навагоднімі святамі абвал расейскага рубля негатыўна адбіўся на рубле беларускам. Вось чаму можна было пабачыць людзей, якія бягуць у крамы з усіх ног у імкненні выратаваць свае грошы як мага хутчэй. Кожны дзень быў вельмі важны, кошт мог змяніцца ў любы момант, абменны курс не паддаваўся ніякім прагнозам. Крамы не могуць мамянтальна змяніць кошты, таму ў людзей ёсць невялічкі шанец абменяць свае, ў хуткім часе абясцэніўшыяся, рублі на бытавую тэхніку (ці іншыя каштоўныя рэчы).

Некаторыя вельмі рады: лядоўня, якую яны даўно хацелі і якая была так патрэбная сёння “дзешавей”,  чым заўтра. Некаторыя знаходзяцца на мяжы адчаю: гэтыя людзі купляць па два-тры тэлевізара з надзеяй потым прадаць іх і атрымаць з гэтага прыбытак. Усё гэта выглядае камічна з вонку, амаль як выбух з савецкага мінулага: неверагодныя чэргі і пустыя паліцы. Не так весела, калі вы знаходзіцеся ўнутры.

Але, Гэта Беларусь, дзетка! Тут можа здарыцца ўсё, гэта краіна напоўненая сюрпрызамі, пра якія мы любім пісаць.

Не бойцеся падзяліцца з намі сваёй “інфляцыйнай” гісторыяй!
Comments

6. Лесвіцы і ліфты

2/18/2015

Comments

 
Picture
Вандроўнікам не варта непакоіцца аб тым, што яны будуць мала рухацца. Прынамсі, калі яны падарожнічаюць пешшу. Гэта звязана з вялікай колькасцю лесвіц, па якім вы вымушаны падымацца кожныя 50 метраў. Лесвіца знойдзе вас усюды: у падземных пераходах, уваходах у метро, у шматлікіх будынках, дзе чамусьці не прадугледжаны  ліфты і, канешне, у будынках, дзе ліфт час ад часу не працуе.

Часам, толькі калі выходзіш з метро і апыняешся не на тым баку вуліцы, разумееш, што зараз ізноў прыйдзецца нырнуць ў лабірынт лесвіц, каб знайсці патрэбны накірунак. А там процьма людзей ды неверагодны рух! І калі вы ўжо там, заадно можаце дапамагчы бабульцы, якая (як і вы!) падымаецца па лесвіцы, ды яшчэ і з цяжкімі сумкамі. Дадатковая размінка для вашай кардыёсістэмы.

Лесвіца ў шматкватэрных будынках – гэта тое (калі вам асабліва пашчасціла), з чым вам не трэба мець справу. Тым не менш, калі вы жывеце ў кватэры на працягу доўгага часу, ёсць вялікая верагоднасць таго, што ліфт час ад часу будзе ламацца. А гэта значыць, што вам давядзецца падымацца і спускацца па лесвіцы, і быць удзячным, што  жывяце ўсяго толькі на пятым паверсе (тым, хто жыве на шостым і вышэй, застаецца толькі спадзявацца на мантру “гэта Беларусь, дзетка”). Адна з пераваг беларускіх лесвіц у параўнанні, напрыклад, з галандскімі – гэта тое, што тут вы пачынаеце лічыць паверхі пачынаючы з першага. У той час як у Галандыі першы паверх – гэта фактычна нулявы паверх. Гэта азначае, што галандцу ўзбірацца па беларускай лесвіцы заўсёды на адзін паверх менш. Гэта  думка як суцяшэнне для замежнікаў у тыя моманты, калі яны сам-насам з лесвіцай.

А калі вам яшчэ больш пашчасціць, вы можаце завязнуць у ліфце, ну а калі вы пястун лёсу 10-га ўзроўню, вы можаце завязнуць там з чатырма сваімі суседзямі, іх сабакам і іх мяшком смецця. Так здарылася са мной аднойчы, і гэта быў надзвычай пацешны вопыт. Праўда, цудоўная магчымасць пазнаёміцца бліжэй з вашымі суседзямі, калі  вы дыхаеце адзін адному ў твар і трацеся плячыма?  Вы таксама даведаецеся пра іх гумар з іх гумарам і пачнеце разам распрацоўваць стратэгіювыйсця. Пасля 40 хвілін зняволення у ліфце мы былі удзячныя, што суседзі ўзялі з сабой мяшок са смеццем: калі што, ён бывыратаваў нас ад голаду.

Як выжыць, калі вы застралі ў ліфце:
  1. Націсніце кнопку з выявай званочка альбо чым-небудзь, што нагадвае вам трывожную кнопку.
  2. Скажыце жанчыне на тым канцы пра тое, что вы застралі ў ліфце: “Я завяз!”.
  3. Не панікуйце, яна дашле майстра, які выратуе вас. Гэта можа заняць ад 20 да 50 хвілін.
  4. Чакайце цярпліва! Калі ёсць смартфон альбо планшэт: вы напэўна паспееце зрабіць некалькі спраў у той час, як будзеце чакаць вызвалення.

Comments

5. Раннія шлюбы

2/17/2015

Comments

 
Picture
Давайце з вамі ўявім наступную сітуацыю: вы маладая прыгожая адукаваная дзяўчына, якая навучаецца на доктара і збіраецца абараніць кандыдацкую работу на тэму прадухілення ВІЧ. А цяпер уявіце, што першае пытанне, якое вы чуеце ад чальцоў вашай сям’і, сяброў ды вашых калег, не датычыцца вашай вучобы ці кар’еры; замест гэтага вы чуеце: “ну калі ты ўжо замуж пойдзеш, час жа ідзе?” І цяпер вы пачынаеце панікаваць, займацца самакапаннем, задаяцеся пытаннем “ну што са мной не так, дзе мой прыўкрасны прынц на белым кабрыялеце, з заручальным пярсцёнкам з дыяментамі ды шыкоўным асабняком?”.

У Беларусі, пытанне такога характару вам могуць задаць, як у прыватнай размове так і ў дзелавой. І робяць гэта звычайна людзі з вашага атачэння, якім за 50. Гледзячы на сваіх калег-жанчын, складваецца ўражанне, што поспех у жыцці вымяраецца тым, ці замужам ты ў свае 25. Калі вы думаеце, што такія жыццёвыя пытанні тычацца толькі дзяўчын – вы памыляецеся, бо хлапцам таксама даводзiцца прайсці падобнае выпрабаванне, але ў іх ёсць крыху больш часу перад тым, як грамадства пачне задаваць “ВЯЛІКАЕ пытанне”.

Мы не аднойчы траплялі ў такія сітуацыі, і звычайна яны нас толькі весялілі. Магчыма таму, што нашымі апанентамі былі прадстаўнікі старэйшага пакалення, якія не зведалі зменаў часу і, магчыма, не разумеюць, што сёння маладыя людзі аддаюць перавагу наладжванню ўласнай кар’еры, вырашэнню жыллёвага пытання, то бок усталяванню стабільнасці ў жыцці, перад тым, як заняцца гадаваннем дзяцей. Але, безумоўна, кожная дзяўчына ўпотай спадзяецца, што прынц на белым кабрыялеце хутка завітае да яе, Гэта Беларусь Дзетка!

Смела дасылайце нам вашы гісторыі і думкі на тэму ранніх шлюбаў!
Comments

4. Бульба

1/19/2015

Comments

 
Picture
Проста немагчыма пражыць доўгі час у Беларусі і не спаткаць вядомую... Бульбу. Слова “бульба” можна пачуць шмат часцей за яго расейскі аналаг – “картошка”. Відавочна, у гэтым слове больш пяшчоты, чым у простым назоўніку. Беларусы любяць Бульбу ў любым выглядзе і ў любой форме. Цяжка ўявіць сабе страву, у якой няма бульбы! З-за нашых пяшчотных адносін да Бульбы суседзі называюць нас “бульбашы”, а Беларусь – “Бульбалэнд”.

Как замацаваць гэтае пачуцце, паглыбімся ў факты: Беларусь – міравы лідар па спажыванню бульбы на душу насельніцтва: мы спажываем 173.8 мільёнаў кілаграм бульбы за год, а гэта 18.5 кілаграм бульбы на кожнага беларуса за год.

Найбольш вядомая страва з бульбы – гэта дранікі, смачныя бульбяныя бліны; боршч, (бурачны суп, які робяць з гародніны, мяса, сала і, канешне, бульбы) і клёцкі, фаршаваныя бульбай. У амаль што кожнай рэстарацыі і ў кожнай сям’і можна знайсці бульбу запечаную, вараную і смажаную.

Хоць радзіма бульбы – Паўднёвая Амерыка, бульба даўно з’явілася на беларускай зямлі, у хаце і ў сэрцах. Пераважна бульбу спажывалі жыхары сельскай мясцовасці, якія жылі блізка да зямлі, і таму вырошчваць бульбу для іх было эфектыўным спосабам выкарыстання мясцовых прадуктаў. Бульба змяшчае шмат вугляводаў і таму падыходзіць для халодных зім. Дзякуючы сваёй пажыўной каштоўнасці, бульба, напэўна, выратавала не адно жыццё цягам цяжкіх эканамічных сітуацый.

Бульба лічыцца часткай здаровай дыеты і крыніцай валокан, вітамінаў В6 і С; у бульбе няшмат халестэрыну і солі. ТЫМ НЕ МЕНШ, ці можа стацца так, што бульба – прычына росту індэкса масы цела ў Беларусі, бо яе гатуюць ў алеі і ядуць з соўсам, у якім шмат тлушчу (мачанка, маянэз ці смятана)? 
Comments

3. Абслугоўванне

12/6/2014

Comments

 
Picture
Да Вас даходзілі рознага кшталту чуткі, стэрэатыпы і клішэ, але мы тут, каб расказаць вам, што большасць гэтых плётак, насамрэч, абсалютная праўда!

“Абыходзься са сваім кліентам, як з яго Вялікасцю” – гэта, на самой справе, не пра арганізацыю абслугоўвання, ў большасці беларускіх крамаў, устаноў, рэстаранаў ці грамадскім транспарце. Часам, дрэннае абслугоўванне можа пакінуць непрыемныя пачуцці ад кепскага стаўлення і неспадзяванага нападу. Напрыклад, калі касір абураецца на вас з такім пранізлівым тонам, маўляў, “што вам трэба??”, ці калі таксіст так сурова ўглядаецца ў ваш твар, пакідаючы на душы пачуццё, быццам вы толькі што забілі яго хатнюю звярушку… нічога незвычайнага. І калі вы плануеце заставацца нейкі час у Беларусі – лепш прызвычаіцца да такога стаўлення, і пахутчэй.

Вось парады, якія дапамогуць вам зразумець і справіцца з кепскім абслугоўваннем:
  • Калі касір не павітаўся з вамі, то гэта таму, што ён ужо зрабіў гэта ў сваёй галаве. 
  • Тое ж самае і з развітаннем. “Што вам патрэбна?” ці “што вы хочаце?” на самой справе азначае “чым магу вам дапамагчы?”. 
  • Не прымайце суровы позірк на свой конт. Такі чалавек звычайна злуецца на ўсіх, але не на вас асабіста.


Здаецца, быццам бы кожны прызвычаіўся да гэткага абслугоўвання, і чамусьці толькі ў вас яно выклікае пачуццё абурэння. Але можам вас запэўніць, што нават калі беларусы і прызвычаілся да няветлівага абслугоўвання, яны дакладна усведамляюць гэта.

Праўда, ёсць беларусы, якія імкнуцца змяніць непрыязнае абслугоўванне і змагаюцца з гэтым пры дапамозе гумару і ўсмешкі. Адзін наш сябар зрабіў сваёй мэтай палепшыць абслугоўванне, выкарыстоўваючы ўсмешку ды жарты з гэтымі абуранымі жанчынамі. І можам вас запэўніць: часам гэта сапраўды працуе!

Такі нізкі ўзровень абслугоўвання павінен неяк тлумачыцца. Так адбываецца не таму, што касір прачнуўся ня з той нагі, але… насамрэч, у некаторых выпадках такое можа быць. Тым не менш, мы верым, што карані такіх паводзінаў ляжаць нашмат глыбей. Можа таму, што ў большасці выпадкаў мы маем справу з дзяржаўнымі установамі, дзе касіры, мэнеджэры і прадаўцы не маюць стымулу да продажу і таму не адчуваюць патрэбы быць ветлівымі з кліентамі.

А цяпер, проста памятайце, што гэта не асабістая непрыязнасць, бо жанчына, якая так пагрозліва паглядае на вас у супермаркеце, магчыма такая ж, як і вы, і пры іншых абставінах можа нават спякла б вам смачнейшы яблычны пірог.

Каб скончыць на вясёлай нотцы, раім наведаць рынак. Так, гэта самая старажытная форма гандлю, і таму манера абслугоўвання тут прыемная! Напэўна, гэта варта звязаць з відавочнай канкурэнцыяй, таму прадаўцы лічаць сябе прадпрымальнікамі. Яны хочуць прывабіць вас да сваіх прылаўкаў, выкарыстоўваючы свой шарм і ўсмешку (і заклікі). Паспрабуйце самі, напрыклад, на Камароўскім рынку (ст.метро Плошча Якуба Коласа)!

З нецярпеннем чакаем вашых гісторый пра беларускае абслугоўванне, ці вашыя думкі, тэорыі наконт таго, чаму яно такое, якое ёсць.
Comments

2. Летняя неспадзяванка

12/1/2014

Comments

 
Picture
Ёсць такі асаблівы перыяд летам, якога чакаюць усе беларусы, да якога яны ўжо падрыхтаваны, і, як гэта не дзіўна, не баяцца. Перыяд, калі гарачую ваду адключаюць на поўныя 2 тыдні. Усе часткі горада і краіны пакорліва чакаюць сваёй чаргі каб прайсці гэтую жорсткую працэдуру. І тэмпература на вуліцы не мае ніякага значэння. (Будзь то +18 ці +35 знадворку, ваду вам усё роўна адключаць). Але што больш за ўсё ўражвае, гэта тое як беларусы да гэтага ставяцца. Беларусаў, відаць, неабходнасць мерзнуць пад душам цягам двух тыдняў зусім не турбуе. Калі пытаешся, чаму гэта адбываецца, яны проста з усмешкай адказваюць “Гэта Беларусь, Дзетка” альбо “гэта адбываецца кожны год” - ніякіх аргументаў, ніякіх засмучаных твараў, нічога.

Іншаземец адрэагуе на гэта па іншаму, ён, верагодна, засыпле вас пытанням кшталту: “Чаму гэта са мной адбываецца? За што мне гэта пакаранне? Ці можна як-небудзь гэтага пазбегнуць?” і г.д. 


Мы не зможам расказаць вам як уцячы ад гэтага “халоднага сезону”, таму што мы самі не ведаем. Але нават калі б ведалі, не расказалі б. Чаму? Таму што ў гэтым ёсць нешта такое асаблівае і ўнікальнае, і мы рэкамендуем вам церпяліва прайсці праз гэтыя катаванні. У рэшце рэшт вы будзеце цаніць гарачую ваду значна больш, чым раней. Гэта мы вам абяцаем! І хоць на самае важнае пытанне адказу мы вам не далі, на ўсе астатнія мы паспрабуем адказаць.

Для пачатку мы хочам сказаць, што гэтае “адключэнне” не мае ніякага дачынення да вас канкрэтна, гэта проста рэгіянальны перыяд абслугоўвання сістэмы водазабеспячэння. Большасць беларускіх гарадоў выкарыстоўвае сістэму цэнтральнага ацяплення, таму летам неабходна правесці работы па падрыхтоўцы сістэмы гарачага водазабеспячэння, каб пераканацца, што зімой людзям не прыйдзецца мерзнуць дома. У час гэтай праверкі сістэмы водазабеспячэння гарачую ваду адключаюць поўнасцю.

Якія парады па змаганню з гэтай летняй неспадзяванкай мы вам можам даць?

Тут у вас ёсць некалькі варыянтаў. Пачнем з рытуала награвання вады. Гэта выхад для тых, хто цярпець не можа халодны душ (як большасць нас) і для тых, хто хоча выпрабаваць на сабе самы распаўсюджаны спосаб, якім беларусы карыстаюцца каб ачысціць свае цела ў гэты нялёгкі перыяд. Патрэбныя інструменты: мінімум адно вядро (лепш два), электрачайнік ці вялікі рондаль, дзе вы можаце кіпяціць ваду і рондаль паменш.

Прытрымлівайцеся наступных інструкцыяў:
  1. Ускіпяціце каля літра вады
  2. Напоўніце кожнае вядро 30% кіпучай вады і 70% халоднай вады
  3. Памяшайце ваду рукамі
  4. Зайдзіце ў душ і з дапамогай маленькага рондаля вылейце на сябе гэтую ідэальную, толькі што вамі прыгатаваную, сумесь.
  5. Вымыйце цела і валасы. Некаторыя людзі знаходзяць лепшым памыць валасы спачатку, высушыць іх і толькі потым мыцца. Але гэта неабавязкова, рабіце так, як вам зручней. 

Другі варыянт, больш экстрэмальны, гэта “быць мужыком” і прыняць халодны душ. Памятаеце гэтую вірусную сацыяльную эстафету “ice bucket challenge”?! Так вось, гэта амаль тое ж самае. Але зараз у вас ёсць шанец уразіць Цукерберга колькасцю вылітых на сябе літраў ледзяной вады.

Канечне, мы не рэкамендуем вам гэтага рабіць, ды й большасць беларусаў будзе глядзець на вас як на ненармальнага, калі вы скажаце, што кожны дзень мыецеся толькі пад халодным душам, бо вельмі халодная вада можа стаць прычынай праблемаў са здароў’ем. Але калі ў вас рэальна бракуе часу на рытуал награвання вады, хуткі халодны душ можа быць адзіным добрым рашэннем праблемы. Вось некаторыя хітрыкі, якія дапамогуць вам прайсці праз гэты жах:

  1. Спявайце. Так, голасныя спевы дапамогуць паменшыць шок ад першага кантакту з халоднай вадой.
  2. Пераканайце сябе, што вада насамрэч не такая ўжо і халодная і падумайце, як вы будзеце ганарыцца сабой, калі гэты жах скончыцца.
  3. Прымайце кароткія душы і не рабіце доўгіх перапынкаў.
  4. Пакіньце твар і галаву на апошняе. Гэта тыя часткі цела, якія адчуваюць холад ярчэй за астатнія. Таму пакіньце іх некранутымі да канца, пакуль вы не пачнеце адчуваць, што тэмпература вашага цела апускаецца.
  5. Калі ў вас ёсць час, перад тым каб пайсці ў халодны душ, добра было б заняцца спортам ці зрабіць зарадку. Пасля фізічных нагрузак ваш арганізм можа ўспрымаць халодны душ не як шок, а як палёгку. (Не гарантуем)

Канечне, заўсёды ёсць і іншыя варыянты. Напрыклад, вы можаце выбраць дэзадарантны душ, але гэта не гарантуе, што дэзадарант зможа скрыць усе тыя пахі, што ваша цела вырабляла цягам столькіх дзён. Вы таксама можаце спытацца ў вашага сябра або калегі, які жыве ў іншым раёне, дазволу скарыстацца яго цёплым душам.

Наш любімы варыянт барацьбы з халоднай вадой - гэта “Лазня”, традыцыйная беларуская сауна. Але пра яе мы напішам пазней.

Мы таксама будзем радыя пачуць пра ваш вопыт барацьбы з гэтым нечаканым летнім сюрпрызам!  Пішыце нам!

Comments

1. Грамадскі транспарт

11/28/2014

Comments

 
Picture
У кожнай краіне ёсць свае пісаныя і няпісаныя правілы карыстання грамадскім транспартам. Беларусь не выключэнне. Калі вы збіраецеся прыехаць у Беларусь - маральна падрыхтуйцеся да сустрэчы з беларускім транспартам. Гэта будзе тая яшчэ прыгода. Але, безумоўна, грамадскі транспарт - адзін з лепшых спосабаў даведацца больш пра культуру краіны і яе жыхароў.
Для замежнікаў многія рэчы тут будуць сюрпрызам: напрыклад маленькі чырвоны жэтон, які з’яўляецца білетам на адну паездку ў метро. Гэты жэтон, дарэчы - вельмі добры сувенір: ён унікальны і ўвесь яго зношаны выгляд так і крычыць аб гісторыі краіны. А ячшэ гэты жэтон пэўна можа быць выкарыстаны як замена манетцы ў кафейным аўтамаце альбо ў краме (каб узяць каляску для пакупак).
Яшчэ адна нечаканасць – гэта кірылічны алфавіт, на якім напісаны ўсе абвесткі ў транспарце. Немагчымасць прачытаць ні слова -  не самая прыемная рэч для замежніка. Ну і яшчэ не забудземся на вялікі натоўп у час пік, які прымусіць вас адчуваць сябе вельмі маленькім і заставіць разважаць, якую тэхніку лепш выкарыстаць каб зайсці ў/ выйсці з аўтобусу/метро: крычаць, распіхваць усіх ці проста папрасіць?

Для таго, каб вы адчувалі сябе больш-менш камфортна ў беларускім транспарце, мы дадзім вам некалькі парадаў:

1. Знайдзіце памочніка з мясцовых.
Мець сябра ці калегу-беларуса - сапраўднае шчасце. Будзьце ветлівы з ім/ёй і яны будуць вашымі гідамі праз гэты кірылічны лабірынт.



2. Спачатку дайце людзям выйсці і толькі потым заходзьце.
Калі транспарт пад’ехаў, вы павінны церпяліва дачакацца пакуль усе выйдуць і толькі потым зайсці. Гэта мінская ветлівасць!


3. Больш абыякавасці.
Калі хто-небудзь “лёгка” пхне вас на пуці ў метро і не скажа “выбачайце” - не крыўдуйце на гэтых людзей, яны проста пытаюцца быць ветлівымі і не хочуць трывожыць вас лішнімі словамі.
У час пік думайце хутка, іначай вас проста вынясуць з вагону. Не зліцеся, калі натоўп цісне вас далей у вагон. Беларусы робяць гэта каб стварыць больш прасторы для людзей, якія спрабуюць трапіць у транспарт. Гэта нармальна, проста рухайцеся па плыні. “Тут больш няма куды паціснуцца” - не з’яўляецца апраўданнем.

Твар беларускага транспарту:
Многія іншаземцы заўважаюць як непрыветліва і эгаістычна выглядаюць беларусы ў метро. Гэта твар беларускага транспарту, і гэты твар насамрэч проста расслаблены і абыякавы, але зусім не злы. Беларусы выкарыстоўваюць гэты выраз твару каб стварыць адчуванне наяўнасці асабістай прасторы, з-за адстунасці яе ў час пік. Гэты выраз чытаецца як “Вы можаце ўціскваць мяне унутар колькі захочаце, але навокал мяне цэлае каралеўства і я ў ім кароль! Папрактыкуйцеся дома з люстэркам. 


4. Прыпынкі і станцыі.
Будзьце асцярожны на першых прыпынках і на галоўных станцыях (тыпу вакзалу). Калі патрэбны вам транспартны маршрут доўгі і папулярны, то людзі будуць рабіць усё, каб зайсці ў аўтобус першымі і заняць месца. Часам яны настолькі баяцца не паспець сесці, што нават забываюць выпусціць іншых.

Пасля таго, як усе самыя прагныя да “пасядзець” зоймуць сабе месцы і хаос закончыцца, той жа самый чалавек, які хвіліну таму збіў вас з ног, можа папрасіць вас пракампасціраваць талончык. Ён жа ўжо камфортна ўсеўся, а вы як раз па волі выпадку стаіце перад валідатарам.

5. Саступайце месца.
Саступайце месца пажылым людзям, цяжарным жанчынам і пасажырам з дзецьмі (гэта, дарэчы, адна з аб’яў, якая гучыць у транспарце кожныя 5-10 хвілін). Калі вы гэтага не зробіце - увесь аўтобус/вагон метро будзе глядзець на вас як на злачынца. У Беларусі саступаюць месцы нават дзяўчатам. Але гэта не абавязкова, гэта больш такі рыцарскі жэст,у той час як прапанаваць свае месца чалавеку сталага ўзросту - гэта абавязак любога. У многіх заходніх краінах гэта ветлівасць паступова знікае, таму што, з аднаго боку, моладзь становіцца ўсё больш асацыяльнай, з другога, таму што пажылыя людзі нярэдка крыўдзяцца на такую ветлівасць. Напэўна,яны адчуваюць сябе маладзейшымі за іх гады.  

6. Вучыцеся сёрфіць.
Калі вы ў метро першы раз, знайдзіце вольнае крэсла або пераканайцеся, што вы трымаецеся за поручань. У іншым выпадку шансы ўпасці ў вас дастаткова вялікія. З часам, вы навучыцеся захоўваць раўнавагу і “сёрфіць”, як гэта робяць мінчане.

Беларускае метро само па сабе адметнае. Супер хуткае, чыстае і ўражлівае. Некалькі гістарычных фактаў: у савецкі час існаваў няпісаны закон, што метро можа быць пабудавана толькі ў горадзе з больш, чым  мільёнам жыхароў. Мінск зрабіў усё магчымае, каб прывабіць людзей з вёсак і пераканаць іх пераехаць. І, нарэшце, у 1972 годзе нарадзіўся мільённы мінчанін. Будаўніцтва першай лініі (першых 8 станцый) закончылася ў 1984.

Немагчыма не адзначыць розныя стылі станцый. Кожная станцыя аформлена адпаведна пэўнай тэме: Ленін, Пралетарская рэвалюцыя, спорт і г.д. Іншыя, больш сучасныя станцыі - своеасаблівы эксперымент (калі вы ўключыце сваю фантазію). Чакаючы на свой цягнік на станцыі метро Пятроўшчына, вы адчуваеце, быццам стаіце пад зорным небам у летнюю ноч, у той час як станцыя Міхалова падобна да зімняга заходу сонца, а Грушаўка нагадвае цёплы жнівеньскі ранак.

Папярэджанне: калі вы на калясцы ці з  калыскай, не рызыкуйце заходзіць у метро. Нават калі вы зможаце спусціцца ў метро на некаторых станцыях (напрыклад, Уручча), гэта будзе вельмі кароткай паездкай, таму што, хутчэй за ўсё, вы не зможаце выйсці, большасць станцый не абсталявана ліфтамі і пандусамі.

Ці ёсць у вас якая дзіўная/цікавая/класная гісторыя, звязаная з беларускім грамадскім транспартам? Падзяліцеся з намі!


Comments
Forward>>

    RSS Feed

    Read in
    English

    ​
    Читать на
    русском

    Leer en español

Powered by Create your own unique website with customizable templates.