У кожнай краіне ёсць свае пісаныя і няпісаныя правілы карыстання грамадскім транспартам. Беларусь не выключэнне. Калі вы збіраецеся прыехаць у Беларусь - маральна падрыхтуйцеся да сустрэчы з беларускім транспартам. Гэта будзе тая яшчэ прыгода. Але, безумоўна, грамадскі транспарт - адзін з лепшых спосабаў даведацца больш пра культуру краіны і яе жыхароў.
Для замежнікаў многія рэчы тут будуць сюрпрызам: напрыклад маленькі чырвоны жэтон, які з’яўляецца білетам на адну паездку ў метро. Гэты жэтон, дарэчы - вельмі добры сувенір: ён унікальны і ўвесь яго зношаны выгляд так і крычыць аб гісторыі краіны. А ячшэ гэты жэтон пэўна можа быць выкарыстаны як замена манетцы ў кафейным аўтамаце альбо ў краме (каб узяць каляску для пакупак).
Яшчэ адна нечаканасць – гэта кірылічны алфавіт, на якім напісаны ўсе абвесткі ў транспарце. Немагчымасць прачытаць ні слова - не самая прыемная рэч для замежніка. Ну і яшчэ не забудземся на вялікі натоўп у час пік, які прымусіць вас адчуваць сябе вельмі маленькім і заставіць разважаць, якую тэхніку лепш выкарыстаць каб зайсці ў/ выйсці з аўтобусу/метро: крычаць, распіхваць усіх ці проста папрасіць?
Для таго, каб вы адчувалі сябе больш-менш камфортна ў беларускім транспарце, мы дадзім вам некалькі парадаў:
1. Знайдзіце памочніка з мясцовых.
Мець сябра ці калегу-беларуса - сапраўднае шчасце. Будзьце ветлівы з ім/ёй і яны будуць вашымі гідамі праз гэты кірылічны лабірынт.
2. Спачатку дайце людзям выйсці і толькі потым заходзьце.
Калі транспарт пад’ехаў, вы павінны церпяліва дачакацца пакуль усе выйдуць і толькі потым зайсці. Гэта мінская ветлівасць!
3. Больш абыякавасці.
Калі хто-небудзь “лёгка” пхне вас на пуці ў метро і не скажа “выбачайце” - не крыўдуйце на гэтых людзей, яны проста пытаюцца быць ветлівымі і не хочуць трывожыць вас лішнімі словамі.
У час пік думайце хутка, іначай вас проста вынясуць з вагону. Не зліцеся, калі натоўп цісне вас далей у вагон. Беларусы робяць гэта каб стварыць больш прасторы для людзей, якія спрабуюць трапіць у транспарт. Гэта нармальна, проста рухайцеся па плыні. “Тут больш няма куды паціснуцца” - не з’яўляецца апраўданнем.
Твар беларускага транспарту:
Многія іншаземцы заўважаюць як непрыветліва і эгаістычна выглядаюць беларусы ў метро. Гэта твар беларускага транспарту, і гэты твар насамрэч проста расслаблены і абыякавы, але зусім не злы. Беларусы выкарыстоўваюць гэты выраз твару каб стварыць адчуванне наяўнасці асабістай прасторы, з-за адстунасці яе ў час пік. Гэты выраз чытаецца як “Вы можаце ўціскваць мяне унутар колькі захочаце, але навокал мяне цэлае каралеўства і я ў ім кароль! Папрактыкуйцеся дома з люстэркам.
4. Прыпынкі і станцыі.
Будзьце асцярожны на першых прыпынках і на галоўных станцыях (тыпу вакзалу). Калі патрэбны вам транспартны маршрут доўгі і папулярны, то людзі будуць рабіць усё, каб зайсці ў аўтобус першымі і заняць месца. Часам яны настолькі баяцца не паспець сесці, што нават забываюць выпусціць іншых.
Пасля таго, як усе самыя прагныя да “пасядзець” зоймуць сабе месцы і хаос закончыцца, той жа самый чалавек, які хвіліну таму збіў вас з ног, можа папрасіць вас пракампасціраваць талончык. Ён жа ўжо камфортна ўсеўся, а вы як раз па волі выпадку стаіце перад валідатарам.
5. Саступайце месца.
Саступайце месца пажылым людзям, цяжарным жанчынам і пасажырам з дзецьмі (гэта, дарэчы, адна з аб’яў, якая гучыць у транспарце кожныя 5-10 хвілін). Калі вы гэтага не зробіце - увесь аўтобус/вагон метро будзе глядзець на вас як на злачынца. У Беларусі саступаюць месцы нават дзяўчатам. Але гэта не абавязкова, гэта больш такі рыцарскі жэст,у той час як прапанаваць свае месца чалавеку сталага ўзросту - гэта абавязак любога. У многіх заходніх краінах гэта ветлівасць паступова знікае, таму што, з аднаго боку, моладзь становіцца ўсё больш асацыяльнай, з другога, таму што пажылыя людзі нярэдка крыўдзяцца на такую ветлівасць. Напэўна,яны адчуваюць сябе маладзейшымі за іх гады.
6. Вучыцеся сёрфіць.
Калі вы ў метро першы раз, знайдзіце вольнае крэсла або пераканайцеся, што вы трымаецеся за поручань. У іншым выпадку шансы ўпасці ў вас дастаткова вялікія. З часам, вы навучыцеся захоўваць раўнавагу і “сёрфіць”, як гэта робяць мінчане.
Беларускае метро само па сабе адметнае. Супер хуткае, чыстае і ўражлівае. Некалькі гістарычных фактаў: у савецкі час існаваў няпісаны закон, што метро можа быць пабудавана толькі ў горадзе з больш, чым мільёнам жыхароў. Мінск зрабіў усё магчымае, каб прывабіць людзей з вёсак і пераканаць іх пераехаць. І, нарэшце, у 1972 годзе нарадзіўся мільённы мінчанін. Будаўніцтва першай лініі (першых 8 станцый) закончылася ў 1984.
Немагчыма не адзначыць розныя стылі станцый. Кожная станцыя аформлена адпаведна пэўнай тэме: Ленін, Пралетарская рэвалюцыя, спорт і г.д. Іншыя, больш сучасныя станцыі - своеасаблівы эксперымент (калі вы ўключыце сваю фантазію). Чакаючы на свой цягнік на станцыі метро Пятроўшчына, вы адчуваеце, быццам стаіце пад зорным небам у летнюю ноч, у той час як станцыя Міхалова падобна да зімняга заходу сонца, а Грушаўка нагадвае цёплы жнівеньскі ранак.
Папярэджанне: калі вы на калясцы ці з калыскай, не рызыкуйце заходзіць у метро. Нават калі вы зможаце спусціцца ў метро на некаторых станцыях (напрыклад, Уручча), гэта будзе вельмі кароткай паездкай, таму што, хутчэй за ўсё, вы не зможаце выйсці, большасць станцый не абсталявана ліфтамі і пандусамі.
Ці ёсць у вас якая дзіўная/цікавая/класная гісторыя, звязаная з беларускім грамадскім транспартам? Падзяліцеся з намі!