Eto Belarus Detka
  • BLOG ABOUT BELARUS
    • English
    • Беларуская
    • Русский
    • Español
    • In Chinese
  • History Blog
    • English
    • Беларуская
  • About
    • About the book
    • Contact
  • BLOG ABOUT BELARUS
    • English
    • Беларуская
    • Русский
    • Español
    • In Chinese
  • History Blog
    • English
    • Беларуская
  • About
    • About the book
    • Contact

6. Лесвіцы і ліфты

2/18/2015

Comments

 
Picture
Вандроўнікам не варта непакоіцца аб тым, што яны будуць мала рухацца. Прынамсі, калі яны падарожнічаюць пешшу. Гэта звязана з вялікай колькасцю лесвіц, па якім вы вымушаны падымацца кожныя 50 метраў. Лесвіца знойдзе вас усюды: у падземных пераходах, уваходах у метро, у шматлікіх будынках, дзе чамусьці не прадугледжаны  ліфты і, канешне, у будынках, дзе ліфт час ад часу не працуе.

Часам, толькі калі выходзіш з метро і апыняешся не на тым баку вуліцы, разумееш, што зараз ізноў прыйдзецца нырнуць ў лабірынт лесвіц, каб знайсці патрэбны накірунак. А там процьма людзей ды неверагодны рух! І калі вы ўжо там, заадно можаце дапамагчы бабульцы, якая (як і вы!) падымаецца па лесвіцы, ды яшчэ і з цяжкімі сумкамі. Дадатковая размінка для вашай кардыёсістэмы.

Лесвіца ў шматкватэрных будынках – гэта тое (калі вам асабліва пашчасціла), з чым вам не трэба мець справу. Тым не менш, калі вы жывеце ў кватэры на працягу доўгага часу, ёсць вялікая верагоднасць таго, што ліфт час ад часу будзе ламацца. А гэта значыць, што вам давядзецца падымацца і спускацца па лесвіцы, і быць удзячным, што  жывяце ўсяго толькі на пятым паверсе (тым, хто жыве на шостым і вышэй, застаецца толькі спадзявацца на мантру “гэта Беларусь, дзетка”). Адна з пераваг беларускіх лесвіц у параўнанні, напрыклад, з галандскімі – гэта тое, што тут вы пачынаеце лічыць паверхі пачынаючы з першага. У той час як у Галандыі першы паверх – гэта фактычна нулявы паверх. Гэта азначае, што галандцу ўзбірацца па беларускай лесвіцы заўсёды на адзін паверх менш. Гэта  думка як суцяшэнне для замежнікаў у тыя моманты, калі яны сам-насам з лесвіцай.

А калі вам яшчэ больш пашчасціць, вы можаце завязнуць у ліфце, ну а калі вы пястун лёсу 10-га ўзроўню, вы можаце завязнуць там з чатырма сваімі суседзямі, іх сабакам і іх мяшком смецця. Так здарылася са мной аднойчы, і гэта быў надзвычай пацешны вопыт. Праўда, цудоўная магчымасць пазнаёміцца бліжэй з вашымі суседзямі, калі  вы дыхаеце адзін адному ў твар і трацеся плячыма?  Вы таксама даведаецеся пра іх гумар з іх гумарам і пачнеце разам распрацоўваць стратэгіювыйсця. Пасля 40 хвілін зняволення у ліфце мы былі удзячныя, што суседзі ўзялі з сабой мяшок са смеццем: калі што, ён бывыратаваў нас ад голаду.

Як выжыць, калі вы застралі ў ліфце:
  1. Націсніце кнопку з выявай званочка альбо чым-небудзь, што нагадвае вам трывожную кнопку.
  2. Скажыце жанчыне на тым канцы пра тое, что вы застралі ў ліфце: “Я завяз!”.
  3. Не панікуйце, яна дашле майстра, які выратуе вас. Гэта можа заняць ад 20 да 50 хвілін.
  4. Чакайце цярпліва! Калі ёсць смартфон альбо планшэт: вы напэўна паспееце зрабіць некалькі спраў у той час, як будзеце чакаць вызвалення.

Comments
comments powered by Disqus

    RSS Feed

    Read in
    English

    ​
    Читать на
    русском

    Leer en español

Powered by Create your own unique website with customizable templates.