Eto Belarus Detka
  • BLOG ABOUT BELARUS
    • English
    • Беларуская
    • Русский
    • Español
    • In Chinese
  • History Blog
    • English
    • Беларуская
  • About
    • About the book
    • Contact
  • BLOG ABOUT BELARUS
    • English
    • Беларуская
    • Русский
    • Español
    • In Chinese
  • History Blog
    • English
    • Беларуская
  • About
    • About the book
    • Contact

5. Раннія шлюбы

2/17/2015

Comments

 
Picture
Давайце з вамі ўявім наступную сітуацыю: вы маладая прыгожая адукаваная дзяўчына, якая навучаецца на доктара і збіраецца абараніць кандыдацкую работу на тэму прадухілення ВІЧ. А цяпер уявіце, што першае пытанне, якое вы чуеце ад чальцоў вашай сям’і, сяброў ды вашых калег, не датычыцца вашай вучобы ці кар’еры; замест гэтага вы чуеце: “ну калі ты ўжо замуж пойдзеш, час жа ідзе?” І цяпер вы пачынаеце панікаваць, займацца самакапаннем, задаяцеся пытаннем “ну што са мной не так, дзе мой прыўкрасны прынц на белым кабрыялеце, з заручальным пярсцёнкам з дыяментамі ды шыкоўным асабняком?”.

У Беларусі, пытанне такога характару вам могуць задаць, як у прыватнай размове так і ў дзелавой. І робяць гэта звычайна людзі з вашага атачэння, якім за 50. Гледзячы на сваіх калег-жанчын, складваецца ўражанне, што поспех у жыцці вымяраецца тым, ці замужам ты ў свае 25. Калі вы думаеце, што такія жыццёвыя пытанні тычацца толькі дзяўчын – вы памыляецеся, бо хлапцам таксама даводзiцца прайсці падобнае выпрабаванне, але ў іх ёсць крыху больш часу перад тым, як грамадства пачне задаваць “ВЯЛІКАЕ пытанне”.

Мы не аднойчы траплялі ў такія сітуацыі, і звычайна яны нас толькі весялілі. Магчыма таму, што нашымі апанентамі былі прадстаўнікі старэйшага пакалення, якія не зведалі зменаў часу і, магчыма, не разумеюць, што сёння маладыя людзі аддаюць перавагу наладжванню ўласнай кар’еры, вырашэнню жыллёвага пытання, то бок усталяванню стабільнасці ў жыцці, перад тым, як заняцца гадаваннем дзяцей. Але, безумоўна, кожная дзяўчына ўпотай спадзяецца, што прынц на белым кабрыялеце хутка завітае да яе, Гэта Беларусь Дзетка!

Смела дасылайце нам вашы гісторыі і думкі на тэму ранніх шлюбаў!
Comments
comments powered by Disqus

    RSS Feed

    Read in
    English

    ​
    Читать на
    русском

    Leer en español

Powered by Create your own unique website with customizable templates.