Eto Belarus Detka
  • BLOG ABOUT BELARUS
    • English
    • Беларуская
    • Русский
    • Español
    • In Chinese
  • History Blog
    • English
    • Беларуская
  • About
    • About the book
    • Contact
  • BLOG ABOUT BELARUS
    • English
    • Беларуская
    • Русский
    • Español
    • In Chinese
  • History Blog
    • English
    • Беларуская
  • About
    • About the book
    • Contact

4. Бульба

1/19/2015

Comments

 
Picture
Проста немагчыма пражыць доўгі час у Беларусі і не спаткаць вядомую... Бульбу. Слова “бульба” можна пачуць шмат часцей за яго расейскі аналаг – “картошка”. Відавочна, у гэтым слове больш пяшчоты, чым у простым назоўніку. Беларусы любяць Бульбу ў любым выглядзе і ў любой форме. Цяжка ўявіць сабе страву, у якой няма бульбы! З-за нашых пяшчотных адносін да Бульбы суседзі называюць нас “бульбашы”, а Беларусь – “Бульбалэнд”.

Как замацаваць гэтае пачуцце, паглыбімся ў факты: Беларусь – міравы лідар па спажыванню бульбы на душу насельніцтва: мы спажываем 173.8 мільёнаў кілаграм бульбы за год, а гэта 18.5 кілаграм бульбы на кожнага беларуса за год.

Найбольш вядомая страва з бульбы – гэта дранікі, смачныя бульбяныя бліны; боршч, (бурачны суп, які робяць з гародніны, мяса, сала і, канешне, бульбы) і клёцкі, фаршаваныя бульбай. У амаль што кожнай рэстарацыі і ў кожнай сям’і можна знайсці бульбу запечаную, вараную і смажаную.

Хоць радзіма бульбы – Паўднёвая Амерыка, бульба даўно з’явілася на беларускай зямлі, у хаце і ў сэрцах. Пераважна бульбу спажывалі жыхары сельскай мясцовасці, якія жылі блізка да зямлі, і таму вырошчваць бульбу для іх было эфектыўным спосабам выкарыстання мясцовых прадуктаў. Бульба змяшчае шмат вугляводаў і таму падыходзіць для халодных зім. Дзякуючы сваёй пажыўной каштоўнасці, бульба, напэўна, выратавала не адно жыццё цягам цяжкіх эканамічных сітуацый.

Бульба лічыцца часткай здаровай дыеты і крыніцай валокан, вітамінаў В6 і С; у бульбе няшмат халестэрыну і солі. ТЫМ НЕ МЕНШ, ці можа стацца так, што бульба – прычына росту індэкса масы цела ў Беларусі, бо яе гатуюць ў алеі і ядуць з соўсам, у якім шмат тлушчу (мачанка, маянэз ці смятана)? 
Comments
comments powered by Disqus

    RSS Feed

    Read in
    English

    ​
    Читать на
    русском

    Leer en español

Powered by Create your own unique website with customizable templates.