Eto Belarus Detka
  • BLOG ABOUT BELARUS
    • English
    • Беларуская
    • Русский
    • Español
    • In Chinese
  • History Blog
    • English
    • Беларуская
  • About
    • About the book
    • Contact
  • BLOG ABOUT BELARUS
    • English
    • Беларуская
    • Русский
    • Español
    • In Chinese
  • History Blog
    • English
    • Беларуская
  • About
    • About the book
    • Contact

3. Абслугоўванне

12/6/2014

Comments

 
Picture
Да Вас даходзілі рознага кшталту чуткі, стэрэатыпы і клішэ, але мы тут, каб расказаць вам, што большасць гэтых плётак, насамрэч, абсалютная праўда!

“Абыходзься са сваім кліентам, як з яго Вялікасцю” – гэта, на самой справе, не пра арганізацыю абслугоўвання, ў большасці беларускіх крамаў, устаноў, рэстаранаў ці грамадскім транспарце. Часам, дрэннае абслугоўванне можа пакінуць непрыемныя пачуцці ад кепскага стаўлення і неспадзяванага нападу. Напрыклад, калі касір абураецца на вас з такім пранізлівым тонам, маўляў, “што вам трэба??”, ці калі таксіст так сурова ўглядаецца ў ваш твар, пакідаючы на душы пачуццё, быццам вы толькі што забілі яго хатнюю звярушку… нічога незвычайнага. І калі вы плануеце заставацца нейкі час у Беларусі – лепш прызвычаіцца да такога стаўлення, і пахутчэй.

Вось парады, якія дапамогуць вам зразумець і справіцца з кепскім абслугоўваннем:
  • Калі касір не павітаўся з вамі, то гэта таму, што ён ужо зрабіў гэта ў сваёй галаве. 
  • Тое ж самае і з развітаннем. “Што вам патрэбна?” ці “што вы хочаце?” на самой справе азначае “чым магу вам дапамагчы?”. 
  • Не прымайце суровы позірк на свой конт. Такі чалавек звычайна злуецца на ўсіх, але не на вас асабіста.


Здаецца, быццам бы кожны прызвычаіўся да гэткага абслугоўвання, і чамусьці толькі ў вас яно выклікае пачуццё абурэння. Але можам вас запэўніць, што нават калі беларусы і прызвычаілся да няветлівага абслугоўвання, яны дакладна усведамляюць гэта.

Праўда, ёсць беларусы, якія імкнуцца змяніць непрыязнае абслугоўванне і змагаюцца з гэтым пры дапамозе гумару і ўсмешкі. Адзін наш сябар зрабіў сваёй мэтай палепшыць абслугоўванне, выкарыстоўваючы ўсмешку ды жарты з гэтымі абуранымі жанчынамі. І можам вас запэўніць: часам гэта сапраўды працуе!

Такі нізкі ўзровень абслугоўвання павінен неяк тлумачыцца. Так адбываецца не таму, што касір прачнуўся ня з той нагі, але… насамрэч, у некаторых выпадках такое можа быць. Тым не менш, мы верым, што карані такіх паводзінаў ляжаць нашмат глыбей. Можа таму, што ў большасці выпадкаў мы маем справу з дзяржаўнымі установамі, дзе касіры, мэнеджэры і прадаўцы не маюць стымулу да продажу і таму не адчуваюць патрэбы быць ветлівымі з кліентамі.

А цяпер, проста памятайце, што гэта не асабістая непрыязнасць, бо жанчына, якая так пагрозліва паглядае на вас у супермаркеце, магчыма такая ж, як і вы, і пры іншых абставінах можа нават спякла б вам смачнейшы яблычны пірог.

Каб скончыць на вясёлай нотцы, раім наведаць рынак. Так, гэта самая старажытная форма гандлю, і таму манера абслугоўвання тут прыемная! Напэўна, гэта варта звязаць з відавочнай канкурэнцыяй, таму прадаўцы лічаць сябе прадпрымальнікамі. Яны хочуць прывабіць вас да сваіх прылаўкаў, выкарыстоўваючы свой шарм і ўсмешку (і заклікі). Паспрабуйце самі, напрыклад, на Камароўскім рынку (ст.метро Плошча Якуба Коласа)!

З нецярпеннем чакаем вашых гісторый пра беларускае абслугоўванне, ці вашыя думкі, тэорыі наконт таго, чаму яно такое, якое ёсць.
Comments
comments powered by Disqus

    RSS Feed

    Read in
    English

    ​
    Читать на
    русском

    Leer en español

Powered by Create your own unique website with customizable templates.