Ёсць такі асаблівы перыяд летам, якога чакаюць усе беларусы, да якога яны ўжо падрыхтаваны, і, як гэта не дзіўна, не баяцца. Перыяд, калі гарачую ваду адключаюць на поўныя 2 тыдні. Усе часткі горада і краіны пакорліва чакаюць сваёй чаргі каб прайсці гэтую жорсткую працэдуру. І тэмпература на вуліцы не мае ніякага значэння. (Будзь то +18 ці +35 знадворку, ваду вам усё роўна адключаць). Але што больш за ўсё ўражвае, гэта тое як беларусы да гэтага ставяцца. Беларусаў, відаць, неабходнасць мерзнуць пад душам цягам двух тыдняў зусім не турбуе. Калі пытаешся, чаму гэта адбываецца, яны проста з усмешкай адказваюць “Гэта Беларусь, Дзетка” альбо “гэта адбываецца кожны год” - ніякіх аргументаў, ніякіх засмучаных твараў, нічога.
Іншаземец адрэагуе на гэта па іншаму, ён, верагодна, засыпле вас пытанням кшталту: “Чаму гэта са мной адбываецца? За што мне гэта пакаранне? Ці можна як-небудзь гэтага пазбегнуць?” і г.д.
Мы не зможам расказаць вам як уцячы ад гэтага “халоднага сезону”, таму што мы самі не ведаем. Але нават калі б ведалі, не расказалі б. Чаму? Таму што ў гэтым ёсць нешта такое асаблівае і ўнікальнае, і мы рэкамендуем вам церпяліва прайсці праз гэтыя катаванні. У рэшце рэшт вы будзеце цаніць гарачую ваду значна больш, чым раней. Гэта мы вам абяцаем! І хоць на самае важнае пытанне адказу мы вам не далі, на ўсе астатнія мы паспрабуем адказаць.
Для пачатку мы хочам сказаць, што гэтае “адключэнне” не мае ніякага дачынення да вас канкрэтна, гэта проста рэгіянальны перыяд абслугоўвання сістэмы водазабеспячэння. Большасць беларускіх гарадоў выкарыстоўвае сістэму цэнтральнага ацяплення, таму летам неабходна правесці работы па падрыхтоўцы сістэмы гарачага водазабеспячэння, каб пераканацца, што зімой людзям не прыйдзецца мерзнуць дома. У час гэтай праверкі сістэмы водазабеспячэння гарачую ваду адключаюць поўнасцю.
Якія парады па змаганню з гэтай летняй неспадзяванкай мы вам можам даць?
Тут у вас ёсць некалькі варыянтаў. Пачнем з рытуала награвання вады. Гэта выхад для тых, хто цярпець не можа халодны душ (як большасць нас) і для тых, хто хоча выпрабаваць на сабе самы распаўсюджаны спосаб, якім беларусы карыстаюцца каб ачысціць свае цела ў гэты нялёгкі перыяд. Патрэбныя інструменты: мінімум адно вядро (лепш два), электрачайнік ці вялікі рондаль, дзе вы можаце кіпяціць ваду і рондаль паменш.
Прытрымлівайцеся наступных інструкцыяў:
Другі варыянт, больш экстрэмальны, гэта “быць мужыком” і прыняць халодны душ. Памятаеце гэтую вірусную сацыяльную эстафету “ice bucket challenge”?! Так вось, гэта амаль тое ж самае. Але зараз у вас ёсць шанец уразіць Цукерберга колькасцю вылітых на сябе літраў ледзяной вады.
Канечне, мы не рэкамендуем вам гэтага рабіць, ды й большасць беларусаў будзе глядзець на вас як на ненармальнага, калі вы скажаце, што кожны дзень мыецеся толькі пад халодным душам, бо вельмі халодная вада можа стаць прычынай праблемаў са здароў’ем. Але калі ў вас рэальна бракуе часу на рытуал награвання вады, хуткі халодны душ можа быць адзіным добрым рашэннем праблемы. Вось некаторыя хітрыкі, якія дапамогуць вам прайсці праз гэты жах:
Канечне, заўсёды ёсць і іншыя варыянты. Напрыклад, вы можаце выбраць дэзадарантны душ, але гэта не гарантуе, што дэзадарант зможа скрыць усе тыя пахі, што ваша цела вырабляла цягам столькіх дзён. Вы таксама можаце спытацца ў вашага сябра або калегі, які жыве ў іншым раёне, дазволу скарыстацца яго цёплым душам.
Наш любімы варыянт барацьбы з халоднай вадой - гэта “Лазня”, традыцыйная беларуская сауна. Але пра яе мы напішам пазней.
Мы таксама будзем радыя пачуць пра ваш вопыт барацьбы з гэтым нечаканым летнім сюрпрызам! Пішыце нам!

- Ускіпяціце каля літра вады
- Напоўніце кожнае вядро 30% кіпучай вады і 70% халоднай вады
- Памяшайце ваду рукамі
- Зайдзіце ў душ і з дапамогай маленькага рондаля вылейце на сябе гэтую ідэальную, толькі што вамі прыгатаваную, сумесь.
- Вымыйце цела і валасы. Некаторыя людзі знаходзяць лепшым памыць валасы спачатку, высушыць іх і толькі потым мыцца. Але гэта неабавязкова, рабіце так, як вам зручней.
Другі варыянт, больш экстрэмальны, гэта “быць мужыком” і прыняць халодны душ. Памятаеце гэтую вірусную сацыяльную эстафету “ice bucket challenge”?! Так вось, гэта амаль тое ж самае. Але зараз у вас ёсць шанец уразіць Цукерберга колькасцю вылітых на сябе літраў ледзяной вады.
Канечне, мы не рэкамендуем вам гэтага рабіць, ды й большасць беларусаў будзе глядзець на вас як на ненармальнага, калі вы скажаце, што кожны дзень мыецеся толькі пад халодным душам, бо вельмі халодная вада можа стаць прычынай праблемаў са здароў’ем. Але калі ў вас рэальна бракуе часу на рытуал награвання вады, хуткі халодны душ можа быць адзіным добрым рашэннем праблемы. Вось некаторыя хітрыкі, якія дапамогуць вам прайсці праз гэты жах:
- Спявайце. Так, голасныя спевы дапамогуць паменшыць шок ад першага кантакту з халоднай вадой.
- Пераканайце сябе, што вада насамрэч не такая ўжо і халодная і падумайце, як вы будзеце ганарыцца сабой, калі гэты жах скончыцца.
- Прымайце кароткія душы і не рабіце доўгіх перапынкаў.
- Пакіньце твар і галаву на апошняе. Гэта тыя часткі цела, якія адчуваюць холад ярчэй за астатнія. Таму пакіньце іх некранутымі да канца, пакуль вы не пачнеце адчуваць, што тэмпература вашага цела апускаецца.
- Калі ў вас ёсць час, перад тым каб пайсці ў халодны душ, добра было б заняцца спортам ці зрабіць зарадку. Пасля фізічных нагрузак ваш арганізм можа ўспрымаць халодны душ не як шок, а як палёгку. (Не гарантуем)