Таямніца туалета з дзіркай – адна з тых, якую мы не можам разгадаць – збянтэжвае. Гэты феномен датычыцца больш дзяўчын, чым хлопцаў, але мы лічым важным распавясці пра гэтую праблему. Уявіце сабе, что вы, прагожа апранутая і узрушаная, ідзяце ў тэатр. Вы атрымліваеце асалоду ад першага дзеяння, а калі надыходзіць час антракту, зразумела, ідзяце ў прыбіральню. Вы уваходзіце ў туалет, дзе ўсё выглядае звычайным, пакуль вы не адкрыеце дзверку кабінкі і адзінае, што кінецца вам у вочы, гэта дзірка ў падлозе. Пагаршае сітуацыю яшчэ тое, што звычайна ў кабінцы няма нават туалетнай паперы. Таму вы вымушаны вяртацца за ёй - звычайна яна знаходзіцца каля ракавін. Так-так, як у старамодных французскіх кемпінгавых туалетах. Атмасфера гламуру і стылю знікае вельмі хутка, варта вам толькі сесці на кукішкі ў адным з такіх туалетаў.
Замежнікам не варта здзіўляцца, бо туалеты з дзіркай у падлозе даволі распаўсюджаны. Калі вам выпадзе сустрэцца з такім туалетам, прапаноўваем наш гайд:
Мы з задавальненнем хацелі б паслухаць пра ваш вопыт карыстання гэтымі дзіўнымі вынаходствамі! Смела каменціруйце і стаўце лайкі ў facebook!
Замежнікам не варта здзіўляцца, бо туалеты з дзіркай у падлозе даволі распаўсюджаны. Калі вам выпадзе сустрэцца з такім туалетам, прапаноўваем наш гайд:
- Зайдзіце ў кабінку. Перад тым, як сесці на кукішкі, аглядзіцеся: ці ёсць дзе туалетная папера? Калі яе няма, шукайце яе каля ракавін.
- Перад тым, як стаць на падножкі, пераканайцеся, што ваш кашалёк ці мабільны тэлефон у бяспецы…наўрад ці вам будзе весела, калі вы будзеце спрабаваць іх выратаваць.
- Цяпер пастаўце ногі на падножкі – дзве гафрыраваныя або рабрыстыя часткі з абодвух бакой дзіркі. Каб пазбегнуць пырскаў, адвярніцеся ад дзіркі да дзвярэй кабінкі.
- Зцягніце штаны, але упэўніцеся ў тым, што яны застаюцца над падлогай і не намакаюць. Закатайце штаны, або засуньце іх у шкарпэткі. У такіх туалетах падлога звычайна мокрая, таму што людзі не надта старанна цэляцца.
- Сядзьце на кукішкі і ўпэўніцеся, што вашыя ступні ПОЎНАСЦЮ стаяць на паверхні. Калі вы будзеце сядзець на дыбачках, ёсць верагоднасць, что вас можа павясці ўперад ці назад. Калі ўся ступня стаіць на паверхні, гэта дапаможа вам лепш балансаваць, а таксама змяншыць напружанне мышц сцягна на той выпадак, калі вы збіраецеся праседзець так нейкі час. Калі вы адчуваеце, што вы можаце зваліцца, пастаўце ногі шырэй.
- Не забывайце цэліцца ў дзірку. Не глядзіце ўніз, бо колькі брызгаў могуць адскачыць (нават не пытайце, адкуль мы гэта ведаем!!!) Не хвалюйцеся! Усё прыходзіць с вопытам.
- Не забывайцеся на туалетную паперу і старанна мыйце рукі.
- Будзьце удзячнымі, што існуюць туалеты з дзіркамі, бо яны больш гігіенічныя за унітазы. Радуйцеся таму факту, што тут няма сядзення унітаза, над якім вам прыдзецца павіснуць, або (крый Божа!) сесці, улічваючы стан некаторых з іх.
Мы з задавальненнем хацелі б паслухаць пра ваш вопыт карыстання гэтымі дзіўнымі вынаходствамі! Смела каменціруйце і стаўце лайкі ў facebook!