Eto Belarus Detka
  • BLOG ABOUT BELARUS
    • English
    • Беларуская
    • Русский
    • Español
    • In Chinese
  • History Blog
    • English
    • Беларуская
  • About
    • About the book
    • Contact
  • BLOG ABOUT BELARUS
    • English
    • Беларуская
    • Русский
    • Español
    • In Chinese
  • History Blog
    • English
    • Беларуская
  • About
    • About the book
    • Contact

8. Чыста ды зелена

3/5/2015

Comments

 
Picture
Мы называем гэта “беларускі гонар”: зялёныя ды чыстыя гарады. Напэўна, адна з першых дэталяў, якая кідаецца ў вочы замежнікам пасля таго, як яны трошкі пабылі ў Беларусі. Аднак адначасова гэта адна з першых рэчаў, якую можна пачуць ад беларусаў, калі яны распавядаюць пра сваю краіну. І нездарма!

Вялікія зялёныя паркі – характэрная рыса, уласцівая Беларусі. У Мінску гэта цэнтральны дзіцячы парк імя Горкага; вялізны хваёвы парк Чалюскінцаў, а таксама дзіўны батанічны сад. Шмат меншых па памеры паркаў з цікавымі скульптурамі, якія прысвечаны беларускай гісторыі, раскідана па ўсім горадзе, нават далёка ад цэнтра.
Здаецца, вялікая колькасць людзей адкаваюць за тое, каб горад заставаўся зялёным. Улетку з’яўляецца група людзей у зяленых уніформах і старанна працуе: даглядае зямлю, дрэвы і прыгожыя клумбы. Вынікі іх працы можна пабачыць, да іх можна дакрануцца, іх водар можна адчуць. Дзякуй вам за тое, што частуеце нас кіслародам, зялёныя пані і панове!

Існуе вялікая павага да зялёных плошчаў, асабліва калі яны размешчаны ў гарадах. Вы не знойдзеце тых, хто ступае па траве; замест гэтага яны хутчэй асцярожненька абыйдуць вакол. Часам, калі пайсці напрасткі (па некранутай траве), адчуваеш, што вось-вось наступіш на міну (а чаму яшчэ ніхто там не ходзіць?)
Нельга не пагадзіцца з тым, што ў Беларусі чыста. Шмат калі нас цікавіць, чаму беларускія вуліцы такія чысцюткія? Ці гэта таму, што тут няма турыстаў, якія запаўняюць вуліцы? А можа, на вуліцах па ўсёй краіне шмат сметніц? Ці гэта дэлегацыя памаранцавых феяў, якія выходзяць ноччу, каб прыбраць вуліцы?
Мы можам адказаць “так” на ўсе вышэйпералічаныя пытанні. У Беларусі не так папулярны турызм, у гарадах шмат сметніц, ды лёгка можна пабачыць панства, падобнае да феяў ва уніформах аранжавага колеру, адзіны клопат для якіх – пазбавіцца ад усяго смецця, што назбіралася ў горадзе за дзень.

Ці можаце вы пагадзіцца з гэтым? Ці лічыце вы Беларусь неверагодна чыстай і прыбранай краінай? Можа, у вас адбылося прыемнае (ці не вельмі) знаёмства з камандай памяранцавых феяў? Калі ласка, падзяліцеся вашым досведам з намі!
Comments
comments powered by Disqus

    RSS Feed

    Read in
    English

    ​
    Читать на
    русском

    Leer en español

Powered by Create your own unique website with customizable templates.