Дзьве бландынкі з Беларусі гатовыя да новых прыгод! Да вандроўкі ў мінулае! Мы збіраемся даследваць важнейшыя моманты беларускай гісторыі, таму што верым, што яна павінна шанавацца маладымі і дарослымі, жанчынамі і мужчынамі, беларусамі і замежнікамі, вамі!
Ітак, мы гатовыя! Назад у мінулае! Але пачакайце, як далёка нам трэба адправіцца? Калі пачалася беларуская гісторыя? Мы ведаем, што геаграфічная назва нашай тэрыторыі “Беларусь” з’явілася каля 1600 года. Але першыя паселішчы чалавека-краманьёнца на беларускай зямлі існавалі больш за 25.000 гадоў таму. За гэты час дакладна адбылося шмат усяго цікавага!
Дзе ж мы адшукаем беларускую гісторыю? Лагічна меркаваць, што музеі, архівы і бібліятэкі поўныя неабходнымі звесткамі. Але мы хочам прыгод! Мы хочам сустракаць герояў з мінулага, змагацца з нягоднікамі і раскрываць таямнічыя міфы! Мы хочам быць як Індыана Джонс!
Мы чулі, каб найбольш дакладна спазнаць гісторыю, нам трэба ўзброіцца кіркамі і матыкамі і пачынаць капаць зямлю, бо ў ёй схавана шмат артэфактаў. Гэта розныя рэчы і збудаванні, якія выкарыстоўвалі ці пабудавалі старажытныя людзі. Напрыклад, можна адшукаць жыллё, дарогі, манеты, зброю ці нават вельмі старажытныя шкарпэткі. Канешне, гэта ўсё вельмі цікава, але ў нас недастаткова трывання, каб месяцамі рыць зямлю ў пошуках скарбаў. Лепш мы пакінем гэта прафесійным археолагам і гісторыкам.

У нас ёсць больш захапляльны план! Доўгі час мы правялі ў сакрэтнай лабараторыі з некаторымі вар’ятамі-навукоўцамі, спрабуючы стварыць машыну часу. Гэтае вынаходніцтва павінна перанесці нас у беларускае мінулае без раскопак! Аднак тут ёсць адзін нюанс: нашая машына сабе на розуме, таму яна сама вырашае, дзе менавіта мы апынемся. Пазнаёмцеся з нашай сакрэтнай распрацоўкай – гэта машына часу Грыша, якая адправіць нас у вандроўку па самых важных і цікавых момантах беларускай гісторыі! І хай будзе з намі хуткасць святла!