Грыша, мы гатовыя! Перанясі нас у які-небудзь важны гістарычны момант. Мы прышпіліліся (так, на гэты раз мы вырашылі зрабіць нашае падарожжа больш камфортным і паставілі пару крэслаў у Грышу), і машына часу накіравала нас да новых прыгод.
Мы адчынілі дзверы і ўбачылі, што апынуліся ў прыгожай залі, дзе тры мужчыны шакавана глядзелі на нас. Адзін з іх сядзеў у крэсле і выглядаў даволі хворым. Мы ім сарамліва памахалі, разумеючы, што гэта, пэўна, самая дзіўная рэч, якая з імі здаралася ў жыцці. Марта сабрала ў сабе ўсю адвагу і сказала, што мы вандроўнікі ў часе і прыбылі сюды, у гэты асаблівы момант у гісторыі Беларусі, з 2017 года. Але пасля такіх слоў мужчыны выглядалі так, нібы зараз страцяць прытомнасць. Адзін спытаў другога: “Ты таксама гэта бачыш?”. Той адказаў: “Здаецца, што так…”
Мы далі нашым новым знаёмым яшчэ крыху часу, каб выйсці з шоку, а пасля спыталі, хто яны і ў якім стагоддзі мы прызямліліся. Адзін з трох мужчын сказаў, што гэта 1519 год, мы знаходзімся ў Вільні, а яны – Аўрам, Айзак і Міхель Езафовічы. “А, так вы тры браты?” – спытала Маша. “Так і ёсць, даражэнькія госці,” – адказалі мужчыны.
Калі нашыя новыя сябры крыху да нас звыкліся, мы пачалі іх распытваць, хто яны і ці могуць больш падрабязна распавесці пра сябе. Раптоўна раздаўся грукат у дзверы і на парозе ўзнік магутны мужчына ў каралеўскім адзенні. Два браты ўсталі, каб павітаць яго. “Знаёмцеся, гэта Жыгімонт I, князь Вялікага княства Літоўскага!” – сказаў Аўрам, той з братоў, які быў хворым, з цяжкасцю падняўшыся з крэсла. Ваў, які гонар! Нам не цярпелася даведацца, чаму ж кіраўнік дзяржавы наведаўся да братоў і хто ж яны, нарэшце, такія? Мы ціхенька селі ў вуглу і навастрылі вушы.
Мужчыны размаўлялі пра справы Аўрама Езафовіча, які адчуваў набліжэнне фінішу яго жыццёвага шляху. Сам вялікі князь горача дзякаваў Аўраму Езафовічу за яго дапамогу. Мы зразумелі, што Аўрам – вельмі заможны і ўплывовы габрэй, які з’яўляецца міністрам фінансаў ВкЛ! Дзякуючы гэтаму чалавеку была сфарміравана падатковая сістэма княства, а таксама ён зрабіў шмат добрых змяненняў у эканоміцы краіны, часткова фінансуючы іх са сваёй кішэні! Аўрам нават пазычыў грошы самаму Жыгімонту I, каб фінансаваць некаторыя эканамічныя рэформы. Пазней мы даведаліся, што Аўрам памёр у канцы 1519 года.
Браты Езафовічы моцна паўплывалі на павялічэнне прыбыткаў дзяржаўнай казны падчас жыцця Аўрама, а таксама і пасля яго смерці. Яны былі вельмі добрымі прадпрымальнікамі, аддана служылі вялікаму літоўскаму князю і запэўнівалі яго, што працягнуць з бласлаўлення манарха і брата Аўрама сваю справу.
Яшчэ адзін вельмі цікавы і натхняючы факт мы даведаліся з гэтай асаблівай сустрэчы: напрацягу доўгага часу існавання ВкЛ пра людзей меркавалі па іх дзеянням, а не па іх рэлігіі. Габрэі ў тыя часы былі значнай часткай грамадства, і, мажліва, менавіта дзякуючы іх прадпрымальніцкім здольнасцям гэтая дзяржава дабілася такіх вялізарных посьпехаў.
Гэта быў вельмі натхняючы дзень для нас. Мы даведаліся пра новыя цікавыя рэчы з беларускай гісторыі і былі рады пазнаёміцца з Аўрамам Езафовічам і яго братамі, якія паспрыялі пераменам і росквіту ВкЛ у 16 стагоддзі, якое называюць “Залатым векам” беларускай гісторыі. Будзем памятаць, што першым вядомым рэфарматарам эканомікі на беларускіх землях быў Аўрам Езафовіч!
Мы вяртаемся да Грышы, каб накіравацца далей у нашым падарожжы па гісторыі Беларусі!
***Мы дзякуем нашаму сябру Захару Шыбека, беларускаму гісторыку і прафесару, эксперту ў гэтай тэме за дапамогу ў падрыхтоўцы гістарычнага блога.