“Наступны прыпынак - 1250 год, месца – Полацкі раён”, - праінфармаваў нас айпад Грышы. Мы адчынілі дзверы і ўбачылі цэлы натоўп людзей, якія смяяліся, танцавалі і пелі, апрануўшыся ў прыгожыя традыцыйныя беларускія вопраткі. А пасярод гэтага натоўпу стаяла прыгожая нявеста побаз са шчаслівым жаніхом.
“Гэта вяселле! Я заўсёды хацела пабываць на традыцыйным вяселлі! Маша, пойдзем святкаваць!” – радасна сказала Марта. Некаторыя людзі пелі прыгожыя песні, іншыя, па старой традыцыі, неслі хлеб і соль для маладых. Нават нам дастаўся кавалачак хлеба, і мы былі рады далучыцца да гэтага дзейства. Мы проста танцавалі, пілі смачныя напоі, і ніхто не глядзеў на нас здзіўлена, ніхто не задаваў пытанняў, адкуль мы тут узяліся… Гэта было здорава!
Але раптоўна вечарына спынілася. Госці пачалі збянтэжана перагаворвацца… Маша спыталася: “Гэта з-за нас? Яны зразумелі, што мы тут няпрошаныя госці? Можа, нам лепш збегчы?” Але мы пачулі, што людзі размаўляюць пра нейкага цмока… Што? Цмок?! Напэўна, гэта дзіўны жарт, але нам стала вельмі цікава…
Маладыя кудысьці пайшлі, і мы пакрочылі за імі, каб не прыцягваць лішняй увагі. Яны спыніліся каля возера і сталі кідаць туды ежу і выліваць нейкія напоі, як нам здалося, гарэлку… А потым яны гучна спыталіся возера пра тое, ці могуць зараз атрымаць шчаслівае жыццё. Мы ніколі не чулі пра такую традыцыю… Прасіць у возера шчаслівае жыццё – крыху дзіўна, праўда? Але праз некалькі секунд з вады з’явіўся вялізарны цмок. Ён быў такім вялікім і страшным, што мы нават не ведалі, куды схавацца… Ён усюль убачыць нас! Але гэты цмок, не звяртаючы на нас увагі, кіўнуў смелай пары. Маладыя сталі дзякаваць яму і цалавацца.
Гэта была самая дзіўная рэч, якую мы бачылі ў сваім жыцці, але цмок насамрэч выглядаў вельмі прыязна і, здавалася, не збіраўся іх з’есці. Ён нават міла ўсміхнуўся!
Маладыя павярнуліся з вялікімі ўсмешкамі на тварах, каб ісці назад да гасцей, і ўчабылі нашя збянтэжаныя і шакаваныя твары. Яны патлумачылі, што гэта частка язычніцкай традыцыі – ушанаваць Цмока, каб ён даў маладым добрае і шчаслівае жыццё. “Гэта старая вясельная традыцыя, якой мы павінны падпарадкоўвацца”, - сказалі дзяўчына з хлопцам. Мы махнулі галавой, але ніяк не маглі перастаць калаціцца ад таго, што толькі што ўбачылі. Маладыя засмяяліся і запрасілі нас зноўку далучыцца да святкавання. “Пойдзем знойдзем што-небудзь, што дапаможа вам аднавіцца пасля такога градыёзнага досведу!” – сказалі яны, і мы толькі зноўку кіўнулі ў адказ.
Да нашай машыны часу Грышы мы вярнуліся крыху раслабленыя ад напояў, але нашыя рукі ўсё яшчэ калаціліся ад убачанага. Перад тым, як зачыніліся дзверы, мы ўбачылі Цмока, які лётаў над возерам, пускаючы агонь з носу.
Гэта была вельмі захапляльная вандроўка. Мы патрапілі на вяселле, якое было амаль тысячу год таму, і сустрэлі вялізарнага цмока, які апынуўся даволі мілым і прыязным… Беларуская зямля поўніцца сюрпрызамі, і мы не можам дачакацца, калі ўбачым наступны!