Мы набіраем хуткасць, круцімся і прызямляемся ў пакуль што незнаёмы, але, мы ўпэўненыя, важны момант у беларускай гісторыі. Адчыняем дзверы і бачым, што мы апынуліся перад вялікім збудаваннем. Грыша паказвае, што мы знаходзімся у Мінску 1893-га году! Як здорава! Што мы адкрыем для сябе ў гэты раз?
Тут мы ўбачылі мужчыну, які стаіць побач з будынкам і глядзіць на нас, адкрыўшы рот. Падняліся да яго, каб спытаць, што ж тут зараз робіцца і хто ён такі? Здзіўлены мужчына адказаў, што завуць яго Караль Гутэн-Чапскі, ён гарадскі глава і зараз мы глядзім на будынак новага тэатра, пабудаванага пры фінансавай падтрымцы ўсіх неабыякавых мінчукоў! “Ах, граф Чапскі, той самы, што заснаваў знакаміты піўзавод “Аліварыя”!” - зразумелі Маша з Мартай.
Граф спытаў нас, хто мы такія і як гэтая незвычайная машына апынулася тут. Яна што, лётае?! Першы раз за ўсю нашую вандроўку мы ўбачлі не страх, а зацікаўленасць у вачах мужчыны, калі распавядалі, што гэта Грыша, нашая машына часу, а самі мы прыбылі з 2017 года, каб убачыць найбольш важныя моманты ў гісторыі Беларусі. “Упершыню ў жыцці сустракаю людзей з будучыні!” - захоплена сказаў граф. Вау, ён вельмі прагрэсіўны чалавек для свайго часу!
Чапскі спытаўся, ці стаіць яшчэ гэты тэатр у 2017 годзе? Мы яшчэ раз зірнулі на будынак - яго форма выглядала вельмі знаёмай. “Ці памятаюць маё імя ў будучыні?” - спытаўся граф. “Так, - сказалі мы, - вас памятаюць як самага лепшага гарадскога галаву за ўсю гісторыю Мінска! А таксама як рэфарматара і добрага півавара”. Караль усміхнуўся і сказаў: “Ну, даволі добрыя ўспаміны! Магло быць нашмат горш!”

Раптам мы атрымалі паведамденне ад Грышы, які пісаў, што гэты да болю знаёмы будынак - зараз, у 2017 годзе, тэатр імя Янкі Купалы. “Хто такі гэты Янка Купала?” - здзівіўся граф. Грыша патлумачыў, што Купале зараз 11 год і ён жыве недалёка адсюль - у Маладзечна. І калі мы хочам, то можам зараз жа ўсе разам накіравацца туды! Караль Чапскі вельмі натхніўся гэтай ідэяй і пракрычаў: “Так! Давайце зробім гэта! Я хачу паглядзець на хлопчыка, чыё імя будзе насіць гэты тэатр у будучыні! І, канешне ж, я не ўпушчу мажлівасці патрапіць у машыну часу!”
Грыша апынуўся даволі цесным - утраіх мы ледзь змаглі зачыніць дзверы машыны. Але ўсё ж такі, выканаўшы ўсе свае падскокі і віражы, Грыша даставіў нас на палянку перад драўляным домам. Мы ўбачылі хлопчыка, які сядзеў недалёка ад нас і штосьці пісаў на паперы. Дык вось ён які, Янка Купала, хлопчык, што хутка стане адным з найвялікшых беларускамоўных паэтаў і пісьменнікаў 20 стагоддзя!
Мы не маглі паверыць у тое, што стаім пасярод маладзечна разам з вядомым мэрам і рэфарматарам Мінска графам Чапскім і глядзім на маленькага Янку Купалу! Хутка гэты хлопчык стане вялікім паэтам, які дакажа, што беларуская мова і беларускі фальклор вельмі асаблівыя і жывыя. У гэты час пісаць штосьці на беларускай мове было вельмі адважным учынкам, таму што мова была забаронена і апублікаваць на ёй творы было амаль што немагчыма.
Раптоўна Грыша пачаў зачытваць невялікую частку знакамітай паэмы Янкі Купалы “Спадчына”, ад чаго ў нас пабеглі мурашы па скуры:
Нашу яго ў жывой душы,
Як вечны светач-полымя,
Што сярод цемры i глушы
Мне свецiць мiж вандоламi.
Жыве з iм дум маiх сям'я
I снiць з iм сны нязводныя…
Завецца ж спадчына мая
Ўсяго Старонкай Роднаю.
Граф Чапскі паглядзеў на Янку Купалу і сказаў: “Я вельмі ганаруся тым, што тэатр назавуць у гонар гэтага маладога чалавека!”
Мы даставілі Караля Чапскага назад у Мінск і вельмі цёпла з ім развіталіся. Вяртаючыся назад у нашую машыну часу, мы не маглі перастаць думаць пра гэтых дваіх важных асоб у беларускай гісторыі. Як жа здорава, што кожны з іх па-свойму паказаў моц і творчыя мажлівасці беларусаў!