Paragraph. Нажмите, чтобы изменить.Мы заходзім у нашага дзіўнага Грышу, каб зноўку пусціцца ў вандроўку па гісторыі Беларусі. Нас хістае з боку ў бок пэўны час, але нарэшце мы прызямляемся некуды з моцным ударам. Перад тым, як адчыніць дзверы, Грыша паказвае, што мы апынуліся ў Віцебску 1900-га года. Заварожана мы адчыняем дзверы…
Нашая машына часу стаіць перад маленькім прыгожым драўляным домам. Мы глядзім навокал і бачым вельмі маляўнічую вёску, дзе кожны будынак зроблены з дрэва: дамы, цэрквы і сінагогі.
Да нас набліжаецца маладая дзяўчына і мы пытаемся, хто жыве ў гэтым доме. Нахмурыўшыся, яна адказвае, што гэта дом сям’і Шагалаў. Іх бацька Захар прадае рыбу, маці Фейге-Іта трымае невялікую прадуктовую лаўку, а яшчэ ў іх сям’і 9 дзяцей…
Мы з Мартай паглядзелі адна на адну… Шагал?? Насамрэч?? Тут мы пачалі закідваць дзяўчыну пытаннямі. Дзе ён нарадзіўся? У Віцебску? Чым ён займаецца? Ці можам мы з ім сустрэцца? Але пакуль мы з Мартай абмяркоўвалі, што яшчэ спытаць, дзяўчына збегла…
Тады мы накіраваліся да маленькага доміка і цішком зазірнулі ў вокны. Ужо было даволі цёмна, і мы ўбачылі, як дзеці і дарослыя вяртаюцца дадому. Адзін хлопчык, які выглядаў старэйшым за астатніх, зайшоў у пакой, пад вокнамі якога мы сядзелі, і нам вельмі пашансавала бачыць і чуць усё, што там адбываецца. Хлопчык узяў кнігу, паперу і аловак і пачаў маляваць. Напэўна, гэта і ёсць Марк Шагал!
Калі хлопец рабіў эскізы за сваім сталом, у пакой увайшла яго маці. Яна спыталася: “Мойша, што ты робіш?” “Я малюю, мама! – адказваў хлопчык. – Некалькі тыдняў таму я ўбачыў, як у школе хтосьці маляваў, і мне так спадабалася! Я ніколі не адчуваў нічога больш натхняючага… Я пазычыў некалькі кніг па маляванню і вырашыў паспрабаваць. Глядзі!” І Мойша паказаў маці некалькі паперак.
Мы ўбачылі эскізы, на якіх быў намаляваны яго дом, партрэты, рыба, якую прадаваў яго тата, прыгожыя цэрквы і шмат габрэйскіх сімвалаў.
Маці заварожана глядзела на малюнкі, а потым сказала: “Ты вельмі асаблівы, сынок, і я ведаю гэта з таго самога моманта, як ты нарадзіўся. Я буду рабіць усё мажлівае, каб ты дасягнуў сваёй мэты ў жыцці, але зараз не мог бы ты рыхтавацца да заняткаў, замест таго, каб маляваць гэтыя бескарысныя эксізы?”
Хлопчык разгублена паглядзеў на маці і сказаў: “Але мама, паглядзі, я таксама намаляваў сінагогу і хачу падарыць гэты малюнак тату. Яму спадабаецца!” Маці толькі ўсміхнулася і пакінула пакой. А Мойша прыняўся маляваць з яшчэ большай адданасцю.
У гэта немагчыма паверыць, мы глядзім на самога Марка Шагала ў яго доме ў час, калі ён рабіў свае першыя малюнкі! Усё гэта адбывалася ў беларускім горадзе Віцебску. Раптам мы ўзгадалі адну з найбольш вядомых карцін Шагала з парай, якая ляціць над горадам Віцебскам. Пэўна, ён вельмі любіў свой родны горад!

Мы пакрочылі назад да Грышы, які чакаў нас. Ён паказаў на сваёй скрыне (якая выглядала ў драўляным горадзе вельмі футурыстычна), дзе за сваё жыццё пабывае гэты 13-гадовы хлопчык. Як ён будзе едзіць туды і назад паміж Савецкім Саюзам і Францыяй, як на 8 гадоў знікне з-за вайны ў Амерыцы. Як ён пакахае прыгожую дзяўчыну з Віцебска Бэлу Розенфельд і яны нарадзяць дачку Іду. Як потым ён другі раз ажэніцца на Вялянціне (Ваве) Бродскай. І як ён сыйдзе з жыцця ва ўзросце 97-мі гадоў, пакінуўшы вялізарную мастацкую спадчыну.
Мы вельмі ганарымся, што можам называць Шагала “нашым”. Ён нарадзіўся і вырас у Віцебску, і мы павінны шанаваць яго так, як ён шанаваў родны горад у сваіх карцінах!
Калі мы зачынялі дзверы Грышы, то ўбачылі, што Марк пазірае на нас з вакенца. Цікава, мы змаглі стаць натхненнем для яго самай вядомай карціны “Над горадам”? :)
*** Каго намаляваў маленькі Марк Шагал на сваім мальберцеб спытаеце вы? Гэта Зьміцер Сеўковіч, які падтрымаў нас падчас краўдфандынгавай кампаніі ў маі 2016! Дзякуем, Зьміцер!!!