Мы рыхтуемся да новай прыгоды ў гісторыю Беларусі! Зноўку заходзім на платформу Грышы, дзверы зачыняюцца, ён пачынае кружыць нас так доўга, нібы цэлую вечнасць. Нарэшце, мы спыняемся, хвалюючыся адчыняем дзверы машыны часу і адчуваем моцны водар спецый, а таксама дрэва і металу. Няўжо замест старажытнай Беларусі мы патрапілі ў старажытны Кітай?
Азірнуўшыся навокал, мы разумеем, што прызямліліся на рыначны прылавак, у якім прадаецца безліч спецый. Гаспадар гэтага прылаўка асалапеў ад такога нахабста і пачаў крычаць на нас. “Што вы тут робіце?! Вы што, звар’яцелі?” Мы прызнаем, што гэта не лепшае месца для пасадкі, але, прынамсі, мы атрымалі выдатны від на ўвесь рынак і, можна сказаць, адшукалі тут першага сябра (якому адназначна не падабаемся). Не самае горшае, што магло здарыцца… Тым больш, што… Гэты мужчына размаўляе з намі па-беларуску!
Мы абмянялі ружовую шарыкавую ручку, якую адшукалі ў кішэні, на некалькі спецый з цудоўным пахам, і замест незадаволенага сябра атрымалі вельмі добрага і прыемнага. Ён прадставіўся Міколай, гандляром, які прывозіць спецыі з Азіі ў гэты горад, які называецца Менск. Ваў, мы зноўку патрапілі ў Мінск! “Вы беларус?” – спыталі мы Міколу. На што ён крыху здзівіўся і адказаў: “Не, мае даражэнькія сябры, я сапраўдны літвін з Вялікага княства Літоўскага!”
Дык мы ў Мінску часоў ВкЛ! І кожны тут размаўляе па-беларуску! Гэта цудоўна! Але ў які год мы патрапілі? Мікола вылупіў вочы ад такога пытання і асцярожна сказаў: “Вітаю вас у 1499 годзе!”
Наш новы сябар паведаміў, што Менск з’яўляецца вельмі важным і заможным горадам, таму што знаходзіцца на скрыжаванні гандлёвых шляхоў з захаду на ўсход і з поўдня на поўнач (а таксама славіцца прыгожымі жанчынамі!).
Мы вырашылі прагуляцца па рынку і не маглі паверыць вачам. Колькі колераў, розных людзей і тавараў тут можна адшукаць! Мы бачым людзей з Азіі, Еўропы, і ўсе яны гандлююць тут рознымі прадуктамі, напрыклад, соллю, віном, спецыямі, а таксама пушнінай, тканінай і рознымі металамі.
Калі мы спыніліся каля лаўкі з футрамі, як па камандзе ўзнік чалавек, не здзіўлены нашым з’яўленнем. “Вітаю вас, паненкі! Гэтая бабровая футра будзе саграваць вас доўгай менскай зімой! Набудзеце адну – і атрымаеце другую з добрай зніжкай! Футра найлепшай якасці і вядома ва ўсім свеце!” – скончыў ён сваю рэкламную прамову з шырокай і гордай усмешкай. Мы прымерылі паліто, якое насамрэч апынулася вельмі якасным, і, да таго ж, даволі нам пасавала.
Размаўляючы з гандлярамі, мы разумелі, якімі яны былі разумнымі і адукаванымі. Яны распавядалі пра суседнія краіны і далёкія землі, пра тое, якім шляхам туды дабірацца. Большасць гандляроў размаўляла не толькі па-беларуску, але яшчэ і на іншых мовах. Яны ведалі ўсё пра свае тавары і выдатна іх прэзентавалі.
Раптоўна мы пачулі гучныя крыкі і воклічы. Штосьці здарылася пасярод ярмаркі? Але людзі, якія крычалі, выглядалі шчаслівымі, яны адкрывалі бутэлькі з віном і пілі прама з іх.
“Тут штосьці святкуецца?” – спыталі мы жанчыну побач з намі. Яна патлумачыла, што наш горад нарэшце атрымаў Магдэбургскае права! “ШТООО???” – не паверылі мы сваім вушам. Яна адказала (а дакладней – пракрычала), што цяпер Менск мае права на самакіраванне і не павінен больш падпарадкоўвацца феадалам. Нарэшце Менск стаў паўнапраўным горадам!
Паразмаўляўшы з мясцовымі жыхарамі пра гэтае права, мы зразумелі, якое яно важнае. Дзякуючы Магдэбургскаму праву (яно так названа ў гонар нямецкага горада Магдэбург), Менск стаў незалежным горадам па ўзору заходнееўрапейскіх. Напрыклад, цяпер гарадскія ўлады маглі пабудаваць ратушу – сімвал самакіравання, а таксама даць мясцовым гандлярам і рамеснікам прывілеі перад іх іншагароднімі і замежнымі канкурэнтамі. Яшчэ адным важным крокам было ўстанаўленне ў горадзе адзінага стандарта для ўсіх адзінак вымярэння, каб гандлярам было прасцей працаваць і не сварыцца за кожны грам.
Калі мы ішлі назад да прылаўка Міколы, Маша раптоўна ўзгадала адзін сучасны помнік каля Мінскай ратушы на Плошчы Свабоды. Ён жа звязаны з гэтым важным гістарычным момантам – набыццём Магдэбургскага права! там стаіць скульптура гандляра, які ўзважвае тавар, і называецца яна “Гарадскія вагі”. Гэта сімвал развіцця Мінска як вялікага гандлёвага і рамеснага цэнтра менавіта ў час, у які мы патрапілі зараз!
Марта і Маша памахалі гораду на развітанне і выказалі спадзяванне, што аднойчы яны ўбачаць такі ж моцны прадпрымальніцкі дух і ў сучасным Мінску!