Бландынкі крыху нервуюцца… Мы зараз упершыню зойдзем у машыну часу Грышу, якая дашле нас у пэўны час і месца ў мінулым! Нам вельмі цікава: якую гістарычную падзею мы сёння ўбачым? Мы заходзім на платформу і націскаем на кнопку “ПУСК”…
ВЖЖЖЖ, ЗЗЗЗЗЗ, БРРРРРРР! Нас трасе, падкідвае ўверх, дыханне замірае, а потым раптоўна мы адчуваем моцны штуршок. Мы прыбылі на месца! Дзверы Грышы адчыняюцца, і мы апынаемся сярод замерзлага зімовага балота, а навокал нават няма ніводнага мужчыны, які б прапанаваў нам сваё паліто, каб сагрэцца.
Не зусім тое месца, дзе мы б хацелі апынуцца… На пэўны час нас ахапіла паніка, мы нават сталі сумнявацца ў кампетэнтнасці нашых паважаных навукоўцаў і ў тым, што зможам патрапіць назад у 2016 год. Аднак наш аптымізм вярнуўся, як толькі мы ўбачылі, што непадалёк нешта робіцца! Зусім хутка Маша і Марта зразумеюць, што яны апынуліся ў 11 стагоддзі ў той час, калі быў заснаваны іх родны горад Мінск.
Калі мы падыйшлі бліжэй да невялікай вёскі, то зразумелі, што апынуліся ў самай гушчы грандыёзнай бітвы. О не, тут амаль усё разбурана! Раптам да нас падыйшоў пажылы чалавек, апрануты ў смешную чырвоную сукенку з шубай і ў зялёныя боты. Ён глядзеў на нас з вялікім здзіўленнем, нібыта гэта мы былі апранутыя ў штосьці кшталту піжамы з зялёнымі тапкамі.
Пасля займальнай гутаркі з ім мы даведаліся, што тут адбываецца важная падзея – бітва полацкага князя Усяслава, які, па чутках, можа ператварацца ў ваўка і сокала, за што і атрымаў мянушку Чарадзей. “Дзякуючы сваёй суперсіле, ён можа перамяшчацца хутчэй за святло і нечакана з’яўляцца ў самых розных месцах, - распавёў нам старац з усмешкай на твары. – І зараз на гэтым поле бою ён абараняе сваё вялікае Полацкае княства ў бітве на рацэ Намізе, змагаючыся са сваім ворагам – кіеўскім князем”.
“Так, значыць, мы ў Мінску!!!” – радасна ўсклікнулі мы. Але ў якім годзе? Наш новы сябар збянтэжана паглядзеў на нас і адказаў: “Паненкі, вітаю вас у 1067 годзе!”

Марта і Маша зразумелі, што патрапілі ў вельмі важны час у гісторыі Мінска, узгадаўшы, што яны чыталі пра бітву ў кнігах па гісторыі. Пасля гэтага бою быў заснаваны Мінск, ці Менск, як ён тады называўся, - пра гэта сведчыць “Аповесць мінулых часоў” (кніга, у якой распавядаецца пра шматлікія важныя падзеі, адбыўшыеся ў Сярэднявеччы). Такім чынам, 1067 год вядомы як год заснавання Мінска. Гэтым насамрэч варта ганарыцца, таму што Мінск старэйшы, напрыклад, за Маскву і Стакгольм!
“Напэўна, нам варта спытаць, адкуль узялася сама назва “Мінск”, - сказала Марта. Мажліва, гэты мудры і незвычайна апрануты старац можа нам распавесці? Ён паглядзеў на нас так, нібы мы прыляцелі з іншай планеты (хаця мы насамрэч адчувалі сябе тут як іншапланецяне) і пачаў тлумачыць. Ён сказаў, што існуе некалькі тэорый таго, адкуль узялася назва цяперашняй беларускай сталіцы. Большасць гарадоў, як правіла, называлі сугучна з ракой, на якой яны будаваліся, альбо ў гонар заснаваўшага іх чалавека. Таму, згодна з першай тэорыяй, Мінск (ці Менск) быў названы ў гонар ракі Менка. Сёння вы можаце адшукаць берагі гэтай ракі на паўднёвым захадзе сталіцы. Другая тэорыя больш цікавая. У ёй сцвярджаецца, што назва “Менск” утварылася ад слова “мена”, то бок, “абмен”. Справа ў тым, што горад размяшчаўся на скрыжаванні шматлікіх гандлёвых шляхоў. “Але я веру ў легенду, згодна з якой горад быў названы ў гонар волата Менеска, - прамовіў старац таямнічым голасам. – Волат жыў у гэтых мясцінах, кажуць, ён быў вельмі моцны і меў свой млын. Аднак гэта ўсё, што вядома – яго асоба пакрыта таямніцай”.
Калі дзьве бландынкі даведаліся, што горад іх нараджэння быў заснаваны пасярод замерзлай балоцістай мясцовасці пасля грандыёзнай бітвы, якая практычна разбурыла тут усё ў Сярэднія вякі, яны зразумелі, што больш не змогуць глядзець на Мінск так, як раней. Наш горад насамрэч вельмі старажытны і прайшоў праз многае за гэтыя стагоддзі!
Маша і Марта вярнуліся назад да чакаўшага іх Грышы. Яны ўсталі на платформу, зачынілі дзверы машыны часу і адчулі гонар і радасць за тое, што сваімі вачыма змаглі ўбачыць гэтую важную падзею ў гісторыі Мінска, пасля якой прайшло ўжо амаль 950 гадоў. “Абавязкова адсвяткуем у наступным годзе юбілей нашага любімага горада! Нават апранемся для гэтага ў чырвоныя сукенкі вялізарнага памеру і смешныя зялёныя тапачкі!” – смеючыся паабяцалі сабе дзяўчынкі і націснулі на “ПУСК”, каб адправіцца за новымі прыгодамі.