Eto Belarus Detka
  • BLOG ABOUT BELARUS
    • English
    • Беларуская
    • Русский
    • Español
    • In Chinese
  • History Blog
    • English
    • Беларуская
  • About
    • About the book
    • Contact
  • BLOG ABOUT BELARUS
    • English
    • Беларуская
    • Русский
    • Español
    • In Chinese
  • History Blog
    • English
    • Беларуская
  • About
    • About the book
    • Contact

19. Вяселле

9/21/2018

Comments

 
Picture
Калі вы заўважыце вельмі раздражнёную беларускую жанчыну, якая вельмі нервуецца, магчыма, яна проста хутка збіраецца замуж. Гучыць дзіўна? Вы проста не ведаеце, што такое беларускае вяселле! Калі пара ў Беларусі вырашае афіцыйна аформіць свае адносіны, пачынаецца доўгі перыяд перадвясельнага хвалявання, перажывання і нерваў!
 
У многіх краінах (напрыклад, у Нідэрландах) свадьба — гэта кароткая афіцыйная царамонія, за якой вас чакае варта даволі ціхая (і даволі сумная) вечарынка. Беларускае вяселле жа — поўная гэтаму супрацьлегласць! Беларускае вяселле — гэта вельмі маштабнае мерапрыемства з процьмай розных абрадаў і рытуалаў (адзін шалёнее іншага), у якіх прымае ўдзел шмат гасцей, а таксама банкет на ўвесь свет на ўвесь свет і віно ракой. Не выпадкова па-беларуску усё гэта называецца “вяселлем”.
 
Нас так уразілі ўсе гэтыя дзіўныя вясельныя рытуалы (і мы трохі спачуваем заручаным парам з Беларусі — асабліва дзяўчынам, якім трэба ўсё гэта арганізоўваць), што мы склалі спіс пад назвай «Яна сказала «так!»- і што цяпер?». Мы ўключылі ў яго самыя цікавыя традыцыі і спадзяемся, што натхнім каго-небудзь выкарыстоўваць іх на ўласным вяселлі.
 
Яна сказала «так!» — і што цяпер?
 
Усё пачынаецца ў той момант, калі маладая кажа «ТАК!» — бо яна згаджаецца не толькі на шлюб, але і на вяселле з усімі рытуаламі і традыцыямі. Першае, што трэба будзе зрабіць — вырашыць найскладаную задачу: выбраць дату царамоніі. Чаму гэта так складана? У беларусаў шмат забабонаў, і яны лічаць, што ў многія дні нельга выходзіць замуж,  таму што сямейнае жыццё не заладзіцца. Звычайна вяселле не прызначаюць падчас хрысціянскіх пастоў, у маі («у маі жаніцца – потым будзеш век маяцца»), напярэдадні важных царкоўных святаў, у чацвер, 13 чысла, у высакосны год ... На шчасце, у годзе ёсць яшчэ цэлых 99 дзён, з якіх можна выбірацьJ
 
Вось адна з нашых любімых традыцый: раніцай у дзень царамоніі малады ідзе «выкупляць» маладуў з бацькоўскага дома. Ён прыязджае да яе з усёй сваёй дружынай (сябрамі маладога, ці проста «дружкамі») і павінен даказаць сваю сілу і розум праз мноства розных выпрабаванняў. Звычайна гэтыя выпрабаванні рыхтуюць дружкі маладой — яны ж вырашаюць, ці можна ўжо аддаць маладому яго “каштоўны прыз" ці яшчэ не. Калі малады не праходзіць якое-небудзь з выпрабаванняў, ён адкупліваецца грашыма, цукеркамі ці алкаголем. У рэшце рэшт ён, вядома, звычайна «зарабляе» маладую.
 
Пасля выкупу малады з маладой у розных машынах едуць у ЗАГС ў суправаджэнні сваякоў і блізкіх сяброў. Цырымонія ў ЗАГСе — звычайна не самая вясёлая частка вяселля. Уявіце сабе такую сцэну: грае вясельны марш Мендэльсона, вы стаіце ў невялікім памяшканні памиж сваякоў і блізкіх сяброў, перад вамі стаіць сур'ёзная жанчына-рэгістратар з высокай прычоскай і добра пастаўленым голасам «сардэчна» вітае маладых завучанай прамовай. Пасля гэтага маладыя садзяцца ў адну машыну і едуць на вясельнае свята.
 
Калі афіцыйная частка скончылася, рыхтуйцеся святкаваць! Раней па традыцыі маладыя накіроўваліся ў дом маладога, сёння едуць у банкетную залу або рэстаран, дзе іх сустракаюць бацькі са словамі «любоў ды лад!». Бацька дабраслаўляе маладых іконай, а маці сустракае хлебам-соллю. З вясельным караваем звязаная яшчэ адна традыцыя: маладыя адломваюць ад яго па кавалку і мераюцца імі. Чый больш, той і будзе гаспадаром у доме.
 
Важная частка святкавання - гэта традыцыя крычаць "горка». Калі госці падымаюць куфлі за здароўе маладых, усе пачынаюць крычаць «Горка!» І просяць маладых «падсаладзіць», г.зн. пачаць цалавацца.
 
Маладому варта ўважліва сачыць за тым, дзе знаходзіцца на працягу вечара яго жонка і яе туфлі: верагодна, што нешта з гэтага могуць «пакрасці» госці, і новаспечанаму мужу зноў прыйдзецца выкупляць яе ў выкрадальнікаў! Часта хтосьці з гасцей спрабуе адцягнуць маладых, пакуль «злодзей» прабіраецца да маладой пад сталом. Тут адквітвацца прыйдзецца дружкам маладых — каб зноў абуць маладую, ім давядзецца выпіць шампанскага прама з туфлі!
 
Каб вяселле прайшла «з агеньчыкам» і засталося ў памяці гасцей, на працягу ўсяго вечара вядоўца праводзіць конкурсы. Некаторыя вельмі любяць гэтую частку гулянняў, некаторыя ненавідзяць, так што палова гасцей будзе з панікай шукаць шляхі адыходу, а іншая палова - атрымліваць асалоду ад таго, што адбываецца навокал. Павінны прызнаць, што вясельныя конкурсы — гэта добрая пацеха, але ж, не для тых, хто ў іх удзельнічае, а для тых, хто назірае. Змест конкурсаў абмяжоўваецца толькі фантазіяй арганізатараў: «хто зможа падлічыць седаўкай, колькі на чупа-чупсаў ляжыць на крэсле", "хто хутчэй абматае свайго партнёра туалетнай паперай», «якая пара зможа даўжэй пратанчыць, заціснуўшы целамі яблык» і г.д .
 
І ўсё ж, калі вас запрасілі на беларускае вяселле, сільна не панікуйце: сёння маладыя ўсё часцей арганізоўваюць вяселле па традыцыі Заходняй Еўропы – але ж некаторыя абрады, у якіх пераплятаюцца старажытныя паганскія і хрысціянскія традыцыі, выконваюцца і да гэтага часу. Так што вам можа пашчасціць узяць удзел ў сапраўдным беларускім вяселлі. А калі вам не вельмі хочацца абмотваецца туалетнай паперай, вы заўсёды можаце прыкінуцца замежнікам, які зусім не разумее, што адбываецца!

Калі вас запрасілі на вяселле ў Беларусі:

- Калі вы не можаце прыехаць, лепш загадзя патэлефанаваць ці напісаць маладым і растлумачыць, чаму вас не будзе.
- Што дарыць? Можна падарыць грошы ў канверце ($ 50-100) або спытаць, ці падрыхтавалі маладыя спіс падарункаў.
- Чакайце сігналу ад вядоўцы: звычайна на вяселлі запланаваны асобны час, калі вы зможаце уручыць свой падарунак.
- Намагайцеся ўдзельнічаць у вясельных мерапрыемствах і конкурсах, нават калі яны вам не вельмі падабаюцца — вы можаце здацца грубым (але вас нікто не асудзіць, калі вам раптам спатрэбіцца завязаць шнуркі ці вы нешта згубіце пад сталом, калі вядоўца будзе выбіраць ахвяр для чарговага конкурсу)
- Вазьміце з сабой трохі дробных наяўных грошай для конкурсаў - яны спатрэбяцца, калі вядоўца будзе праводзіць жартоўныя таргi або латарэі
- На беларускіх вяселлях звычайна даволі шмат алкаголю: келіх вы будеце падымаць вельмі часта, так што ведайце меру, або вас прыйдзецца выносіць з банкетнай залы!
- Калі будзе трэба гаварыць тост, абавязкова павіншуйце маладых, але не зацягвайце — ніхто не любіць доўгія прамовы (асабліва калі вы вымушаныя слухаць іх дзесяткамі некалькі гадзін запар)
- Калі непадалёк разгарыцца бурная дыскусія, не бярыце ўдзелу – пад вечар пасля шмат гадзін застолля і танцаў атмасфера ў залі можа трохі абвастрыцца.
Comments
comments powered by Disqus

    RSS Feed

    Read in
    English

    ​
    Читать на
    русском

    Leer en español

Powered by Create your own unique website with customizable templates.