Адной з першых рэчаў, якая ўразіць вас па прыездзе ў Беларусь, напэўна стануць мясцовыя грошы – беларускія рублі. Перш за ўсё вас здзівіць, як хутка вы зможаце зрабіцца тут мільянерам: цешцеся гэтым момантам, танчыце, зрабіце сэлфі ў рэшце рэшт. Аднак вельмі хутка вы ўжо будзеце плаціць 10 000 рублёў за бутэльку вады, што малюе зусім іншую перспектыву на той мільён, з нагоды якога вы толькі што танчылі. Вас чакае яшчэ адна праблема: тоўстыя пачакі купюр, якія не вельмі добра змяшчаюцца ў ваш гаманец. У Беларусі не ходзяць манеты, што кампенсуецца догім шэрагам банкнот вартасцю ад 50 да 200 000 рублёў – $0.003 і $14.50 адпаведна па абменным курсе траўня 2015 г.
Калі здарыцца так, што вам давядзецца плаціць 100 150 рублёў за гародніну, можа пачацца знакамітая беларуская гульня ”купюрныя перамовы”. Яе мэта – дзеля зручнасці пазбавіцца большай часткі пачака амаль бескарысных наяўных і не атрымаць з рэштай яшчэ больш. І вось вы пачынаеце шукаць іх у сваім кашальку. Усе купюры выглядаюць аднолькава! Колькі нулёў на гэтай? Не, гэта не 10 000, гэта 100 000! Вы пачынаеце спінай адчуваць на сабе ціск чаргі, што ўсё больш вырастае за вамі, і яе недобразычлівыя позіркі. Нарэшце вы знаходзіце дзве купюры вялікага наміналу – 100 000 кожная. Безумоўна, гэта выйгрышны варыянт! Тым не менш, як толькі вы збіраецеся даць 200 000, вы разумееце, колькі рэшты рызыкуеце атрымаць, і якой раздражнёнай можа быць касірка, якая будзе вымушана наскрэбсці яе для вас. Яе нават можа і не быць! Спрактыкаваная, яна прадбачыць праблему і просіць вас пашукаць 450 рублёў ці што-небудзь каля таго. Вы зберажэце свой час, маючы пры сабе маленькую кіпу “правільных” купюр. Крызіс прадухілены.
Выглядае, што для беларусаў гэтыя гульні натуральныя, яны робяць усё лёгка і без лішняга поту, але не думайце, што гэта іх таксама не раздражняе! На шчасце, усё прыходзіць з практыкай, і вы навучыцеся некаторым хітрыкам: 1) раскладзіце купюры па іх вартасці: ад меншай да большай; 2) вам трэба ўважліва іх разгледзець: вывучыць колер, малюнак і колькасць нулёў. Дарэчы, гэта добры спосаб даведацца пра беларускія славутыя мясціны. Безумойна вы будзеце адчуваць сябе вельмі задаваоленымі, калі здолееце адшукаць прадавачцы “яе” 450 рублёў усяго за некалькі секунд.
Іншая “прыродная рыса” беларусаў – гэта дакладна ведаць курс даляра да беларускага рубля ў любы момант (і нават, які банк мае самы лепшы курс!). Мець некалькі прыхаваных дома даляраў – гэта звычайная справа, і знакамітае беларускае выказванне тлумача чаму: “У мяне скончыліся грошы, трэба пайсці памяняць трошкі даляраў”.