Граматы, граматы паўсюль. Мы дагэтуль не ведаем, у чым тут соль. Кожны атрымлівае дыплом або грамату за усё, што ён робіць, незалежна ад таго, ці гэта курсы па кераміцы працягласцю ў адзін дзень, ці то адна гадзіна заняткаў ангельскай. Граматы валяцца з неба і, наогул, быццам даюць адчуванне адметнасці. Шмат хто вешае іх на сцяну, каб засведчыць свой удзел ва ўсіх гэтых унікальных сустрэчах.
Дзіўна, як шмат грамат можна назбіраць за 2 гады ў Беларусі. Неяк пасля 2-гадзіннага ўрока базавай ангельскай (дарэчы, немагчыма нават назваць гэта ўрокам, бо гэта было больш падобна на размову з некалькімі прыемнымі беларусамі, якія хацелі папрактыкаваць сваю ангельскую), я была вельмі здзіўлена, калі пабачыла грамату у руках! Аднак пачуццё поспеху нельга было параўнаць ні з чым. Нехта кажа, што гэта класічны “пернік” - невялічкая ўзнагарода, каб табе ізноў захацелася быць добрым ды карысным. Некаторыя вераць, што гэта напамін пра савецкае мінулае, калі дыпломы яшчэ высока паважалі. Тады, каб паказаць, што ты чагосьці варты, неабходна было прадэманстраваць іншым ўсе свае граматы.
Безумоўна, граматы - гэта вялікае прызнанне і, верагодна, добры сувенір, таму мы, замежнікі, бясспрэчна падтрымліваем гэтую трошкі дзіўную для нас традыцыю. Тым не менш, магчыма мы -параілі бы зрабіць іх больш каляровымі ды бліскучымі. Мы не маем на ўвазе блёсткі ды брыльянты, але, можа, варта паспрабаваць розныя фарматы ды дадаць малюнкі? Гэта толькі ідэя.
Мы лічым, што ты, наш шаноўны чытач, дастаткова адметны, каб атрымаць свой асабісты дыплом. Ты шмат чаго сёння зрабіў! Пахлопай сябе па плячы ды не саромейся спампаваць гэты дыплом (у фармаце .PDF), раздрукуй яго, напіші ў ім сваё імя ды вешай на сваю сцяну гонару!
Што ты думаеш наконт грамат і дыпломаў? Ці яны важныя як прызнанне і невялікае святкаванне тваіх дасягненняў, ці хапае саміх дасягненняў? Падзяліся з намі сваімі думкамі!