Запытайце любога юнака, кім ён хацеў бы стаць, калі вырасце. Магчыма, большасць з іх адкажа вам, што праграмістам, як старэйшыя брат ці сястра. Папулярнасць гэтай прафесіі надзвычай узрасла за апошнія гады, і не на пустым месцы. Усё стане зразумелым, калі зірнуць у мінулае, будучыню і сучаснасць.
Распрацоўка праграмнага забеспячэння ў крыві беларусаў ужо пэўны час. У савецкі перыяд Беларусь лічылася “Сіліконавай далінай”, таму што тут выраблялася звыш 50% савецкіх камп’ютэраў і камплектуючых да іх. З 1960х гадоў Беларусь стала цэнтрам распрацоўкі праграмнага забеспячэння, менавіта тут і з’явіўся рускамоўны тэрмін “программное обеспечение”.
Шмат, шмат разумных юнакоў і крыху меней дзяўчат, якім добра даваліся матэматыка ды інфарматыка ў школе, хутка знайшлі свой шлях да кампутарных тэхналогій і моваў праграмавання ў часы бума нулявых. Усё выходзіла ў іх вельмі натуральна, нібы гульня ў шахматы, – лёгка, злёту развязвалі яны цікавыя задачкі. Мы вас не здзівім, калі скажам, што World of Tanks і Viber з’яўляюцца геніяльнымі беларускімі вынаходніцтвамі. А ўнутры бадай кожнага праграміста расце ціхая надзея, што можа быць аднойчы ён ці яна распрацуюць падобную арыгінальную канцэпцыю.
Будучыня прарочыць далейшы росквіт ITсектара з шэрагу прычын. І першая – можна стаць заможным. Ура! Нехта у свае 20 з невялікім можа зарабляць ўдвая, а то і ў тры разы больш за сваіх 50гадовых дасведчаных і адукаваных бацькоў толькі таму, што ведае, як кадзіраваць. Па-другое, заробкі і замежныя вандроўкі, звязаныя з гэтай прафесіяй, – даволі прывабны бонус амаль для кожнага. Таму сучасны беларускі працоўны краявід дэманструе цэлую АРМІЮ інжынераўпраграмістаў. Некаторыя з іх працуюць у Беларусі за добрыя грошы, некаторыя – на аўтсорс як фрылансеры, і шмат хто з’язджае па яшчэ вышэйшыя заробкі і круцейшую працу.
Такім чынам “быць альбо не быць праграмістам” – рытарычнае пытанне для сярэднестатыстычнага беларускага павернутага на матэматыцы гіка.
А якія ў вас думкі на гэты конт? Калі ласка, падзяліцеся з намі!