Eto Belarus Detka
  • BLOG ABOUT BELARUS
    • English
    • Беларуская
    • Русский
    • Español
    • In Chinese
  • History Blog
    • English
    • Беларуская
  • About
    • About the book
    • Contact
  • BLOG ABOUT BELARUS
    • English
    • Беларуская
    • Русский
    • Español
    • In Chinese
  • History Blog
    • English
    • Беларуская
  • About
    • About the book
    • Contact

15. Прымхі

8/1/2015

Comments

 
Picture
Забабоны з’яўляюцца часткай культуры многіх народаў, і Беларусь тут не выключэнне. І хоць гісторыю з’яўлення шмат якіх з іх можна прасачыць і нават угледзець там рацыянальнае зерне, сёння большасць ужо не актуальныя. І тым не менш прымхаў трымаюцца бы свяшчэнных запаведзяў, напрыклад, кожны дзіцёнак памятае, што свісцець у доме нельга – бо так і грошчы прасвісціш! Нельга нічога перадаваць і вітацца (развітвацца) праз парог – інакш не абярэцеся непрыемнасцей! А як вам такое, скіраванае адмыслова на незамужніх дзяўчат, – “Не сядай на куце стала, бо замуж не выдзеш яшчэ як мінімум 7 гадоў!”? Калі нехта  чхае, дык гэта доказ  таго, што чалавек гаворыць праўду.  Беларусы кажуць “на праўду”, і нават калі была сказана самая неверагодная рэч, напрыклад, “‘Гэта Беларусь, дзетка!’ зробіцца бестселерам   у 2016 годзе” і нехта чхне адразу пасля тых слоў, гэта будзе значыць, што кніга сапраўды стане бестселерам у 2016 г. Ну што ж, самы час чхнуць!

Адсочваць ўсе гэтыя прымхі не так і лёгка, праўда? Можам вас запэўніць, што і шмат якія беларусы лічаць, што трымацца ўсіх забабонаў даволі цяжка! Але што тут зробіш... Вера ў сілу прымхаў перадавалася з пакалення ў пакаленне, і правілы трэба выконваць! Адно толькі ўсведамленне таго, што нехта парушыў правілы, можа сапсаваць настрой, і тады увесь імпэт і шанцаванне могуць  на некаторы час пакінуць гаротніка. Значна прасцей трымацца забабонаў, якія вам перадалі сям’я і сябры, так, на ўсялякі выпадак.

Але не ўсё так страшна, ёсць і супраць гэтага сродкі. Адзін з тыпова беларускіх – ручнік – доўгі вузкі адрэз тканіны, вышыты чырвоным па белым узорамі, у абарончую моц якіх вераць са старажытных часоў, як у амулеты супраць усялякага зла і шкоды. Сёння ў краме можна набыць ручнік каб накрываць хлеб, альбо вышыты шалік і гуляць у ім па вуліцах у поўнай бяспецы. Вось спіс найбольш распаўсюджаных мясцовых забабонаў, якім сур’ёзна вераць  і прытрымліваюцца вельмі многія беларусы:

  1. Нельга паказваць благое на сабе (чорная метка);
  2. Ніколі не вітайцеся і не адвітвайцеся праз парог – не будзе шанцаваць;
  3. Не пакідайце пустую бутэльку на столе – кепскі знак;
  4. Сабачына лайно – гэта добра, да грошай. Так што не бойцеся, наступайце на яго і стойце там, колькі лічыце патрэбным, тое самае і калі птушка на вас какне;
  5. Трэба абавязкова “прысесці на дарожку” – гэта гарантуе вам бяспечнае падарожжа;
  6. Апрануўшы вопратку задам-наперад або навыварат, можа наклікаць бяду і шкоду, таму здыміце яе, кіньце на падлогу, злёгку прыступіце і апраніце зноў;
  7. Засвярбеў нос – хутка будзеце ўжываць алкаголь.
  8. Калі вы выпадкова наступілі камусь на нагу, няхай той чалавек таксама зробіць гэта з вамі – так можна пазбегнуць сваркі. Але, калі ласка, ніколі не рабіце так у грамадскім транспарце, бо людзі падумаюць, што вы страцілі розум. Простага “прабачце” будзе дастаткова.
Comments
comments powered by Disqus

    RSS Feed

    Read in
    English

    ​
    Читать на
    русском

    Leer en español

Powered by Create your own unique website with customizable templates.