Як вы напэўна ўжо зразумелі, беларусы любяць бавіць час у добрай кампаніі. І яны пагодзяцца з тым, што лепшае месца для адпачынку, вырошчвання садавіны і гародніны, паходаў у лазню з сям’ёй і сябрамі – гэта лецішча. “Лецішча” – тэрмін, які выкарыстоўваецца як для абазначэння драўлянага вясковага дамка, так і некалькіх сотак зямлі навокал, дзе можна, не спяшаючыся, бавіць час.
Калі вы апынецеся ў межах Мінска цёплай вясновай пятніцай, дык заўважыце інтэнсіўны рух па напрамку з горада. Гэта пачатак вялікага “Сыходу на лецішча”. Многія гараджане, асабліва пенсіянеры, з’язджаюць далей ад сваіх кватэр і практычна жывуць на лецішчы да сярэдзіны восені. Сваякі, якія засталіся ў горадзе, наведваюць сваіх бацькоў і дзядоў каб дапамагчы тым з гародам. Узамен, яны атрымліваюць цудоўны адпачынак ад гораду, што можа ўлучаць шашлыкі, саўну і свежыя прадукты наўпрост з уласнага саду.
Вы будзеце здзіўлены колькасцю гародніны і садавіны, што беларусы вырошчваюць на сваіх градах. Гэта не толькі БУЛЬБА, але і яблыкі, грушы, маліны, агрэст, вішні, слівы, трускалкі, салата, цыбуля, часнык, морква, памідоры, агуркі, цукіні… І калі з якойсьці прычыны ў кагосьці на дзялянцы не растуць яблыны – ніякіх праблемаў, найсмачнейшыя духмяныя яблыкі можна выменяць у суседа на жменьку малінаў!
Пачэсную ролю на беларускім лецішчы трымае лазня. Звычайна яна месціцца на тэрыторыі дзялянкі, але, натуральна, не ўсе лецішчы маюць такі прывілей. Ёсць шмат гармадскіх лазень у горадзе, дзе вы зможаце ўласна паспрабаваць гэты від рэлаксацыі.
Гэта насамрэч унікальны досвед, і аднойчы адкрыўшы яго для сябе, вы ніколі больш не захочаце мыцца па-іншаму! Адмысловы рытуал для беларускай лазні – “хвастанне венікам на лаве”. Калі падыдзе ваша чарга, кладзіцеся ўздоўж лавы, дзе па вас пройдуца дубовым ці бярозавм венікам, звязаных з пруткоў з лісткамі, высушанымі натуральным чынам. Усё гэта можа ствараць трошкі “ПЯКЕЛЬНАЕ” ўражанне, але насамрэч гэта працэдура вельмі добра здымае стому і расслабляе. Пасля паласкання і яшчэ аднаго кілішка піва, пажадайце адно аднаму “З лёгкай парай!”
Нягледзячы на часам “спартанскія” ўмовы на лецішчы (халодныя ночы і фактычную адсутнасць водаправода), гэты цёплы, супакойлівы і добразычлівы сацыяльны досвед пакіне найлепшыя ўспаміны і будзе цягнуць паўтарыць яго зноўку і зноў!