Сітуацыя з роднай мовай, бадай, адна з самых таямнічых у Беларусі. Для замежніка беларуская мова можа падацца нейкай легендай, бо большасць беларусаў карыстаюцца рускай у сваім штодзённым жыцці. Але не судзіце занадка скора, для гэтага ёсць свае прычыны, асабліва калі вы зазірнеце ў гісторыю краіны. А цяпер некаторыя факты пра беларускую мову:
1. Беларуская мова належыць да ўсходнеславянскіх, і адрозніваецца ад рускай і польскай, сваіх блізкіх суседак. Яшчэ адна сваячка беларускай мовы – ўкраінская. Беларусы ў цэлым добра разумеюць украінцаў.
2. Сучасная беларуская мова стала дзяржаўнай толькі ў 1918, аднак яе вытокі ідуць углыб часоў, да Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ), калі старабеларуская мова была дзяржаўнай (самай вялікай еўрапейскай дзяржаве XІV- XVІ стст. , што аб’ядноўвала сённяшнія беларускія, літоўскія, латышскія, украінскія, польскія і часткова нават рускія землі). Пасля гэтага перыяду беларуская мова выкарыстоўвалася збольшага спарадычна, рознымі групамі інтэлектуалаў і на пастаяннай аснове – сялянствам, але перастала быць асноўнай для большасці грамадства.
Адна з галоўых прычын – гэта спачатку дамінаванне польскай мовы, якое пачалося з аб’яднанем ВКЛ і Каралеўства Польскага ў адну дзяржаву – Рэч Паспалітую (РП), а пазней і рускай, пасля падзелу Рэчы Паспалітай і ўваходам беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі. Абедзве дзяржавы займаліся насаджэннем сваіх моў. Пазней, у часы Савецкага Саюзу, руская мова працягвала мець прывілеяванае становішча ва ўсіх савецкіх рэспубліках.
Сёння беларускую мову вывучаюць у школах, яна гучыць на першым нацыянальным канале беларускага радыё і на некаторых каналах тэлебачання, а таксама ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, і большасць людзей выдатна яе разумеюць. Аднак прастора для шырокага моўнага ўжытку застаецца абмежаванай у маштабна русіфікаваных сферах жыцця, і ў такой сітуацыі існуе небяспека, што мову пачнуць забываць. Гэта значыць, што нават калі беларусы захочуць пачаць размаўляць па-беларуску шырэй, дык гэта не атрымаецца зрабіць адразу ж перфектна, без папярэдняй практыкі. Існуе нават асобнае слова для беларуска-расійскага міксу – “трасянка”, калі словы, якія вы не ведаеце па-беларуску, замяняюцца на рускія і наадварот. Размаўляць на трасянцы лічыцца ў нечым крута.
Тым не менш, можна казаць пра тое, што сітуацыя з нацыянальнай мовай сёння пакідае шмат спадзяванняў. Яшчэ нават 10-15 год таму беларускамоўныя ўспрымаліся альбо як прыналежныя да апазіцыі ці як “калгаснікі”, такія дзівакі ды белыя вароны (даволі непапулярныя ў грамадстве ролі), альбо наадварот адносіліся да невялікай праслойкі інтэлегенцыі, з большага культурнай эліты і іх сем’яў, – у любым разе вельмі абмежаваных груп. Сёння, як і на пачатку XX стагоддзя, беларускую мову звязваюць з культурным адраджэннем і аднаўленнем беларускай ідэнтычнасці, што мае пэўную падтрымку дзяржавы. Жаданне размаўляць на роднай мове набірае папулярнасць сярод моладзі, некаторыя нават саромеюцца, што не могуць размаўляць на ёй.
Усё больш прыватных культурных ініцыятыў паўстае ў Беларусі, прапануючы моўныя класы, асабліва папулярныя сярод моладзі і падлеткаў. У апошнія 6-8 гадоў, такія буйныя міжнародныя карапарцыі, як “Самсунг” пачалі выкарыстоваць беларускую мову ў сваёй рэкламе, не ў апошнюю чаргу каб дапамагчы супрацьпаставіць свае тэксты шматлікім іншым абвесткам. Штогадова ў Беларусі ладзіцца фестываль беларускамоўнай ракламы – ADNAK!
Беларуская мова актыўна выкарыстоўваецца ў найменні вуліц/знадворнай інфармацыі і грамадскім транспарце (нягледзячы на часам кур’ёзныя сітуацыі з выкарыстаннем беларускай лацінкі). Размаўляць на роднай мове вельмі істотна для развіцця беларускай ідэнтынасці, і многія прызнаюць гэты факт. Аднак гэта патрабуе немалых высілкаў, бо руская мова глыбока ўкаранілася ў культуру і менталітэт многіх беларусаў. Тым не менш захаванне мовы – вельмі важны момант, і хто, калі не беларусы за гэта адказныя? Даволі натхняльныя прыклады падаюць амбасадары замежных краін, некаторыя прадстаўнікі міжнародных арганізацый і нават бізнес кампаній, якія вольна валодаюць беларускай мовай і карыстаюцца ёй штодня. Гэта Беларусь, дзетка!
А што вы лiчыце на гэты конт?