Мы вельмі ўсцешаныя, што ўжо шмат беларусаў даведаліся пра нашую кнігу “Гэта Беларусь, дзетка!”, і мы атрымліваем столькі станоўчых водгукаў ад шматлікіх чытачоў (у Беларусі і за мяжой), што вырашылі: надыйшоў час выславіць нашую беларускую ўнікальнасць! Яшчэ ДЗВЮМА кніжкамі!!!!
Першая кніга: мы верым, што нашая місія таксама і ў тым, каб прыцягнуць інтарэс дзетак да “беларускасці” і мовы. Таму мы хочам напісаць дзіцячую кнігу, а дакладней – беларускую казку для дзетак і дарослых, бо,як сказаў Клайв Стэйплз Льюіс: “Аднойчы ты станеш дастаткова дарослым, каб зноўку чытаць казкі”. Нашая кніга будзе заснаваная на беларускіх народныхй казцках, але зроблена ў стылі “Гэта Беларусь, дзетка!”.
Другая кніга: ведаць сваю гісторыю – хто мы і адкуль прыйшлі – надзвычай важна для фармавання ідэнтычнасці. Так па-філасофску, праўда? Але менавіта з гэтай прычыны мы зацікавіліся гісторыяй Беларусі. Мы б хацелі расказаць сябрам пра важныя гістарычныя падзеі, праз якія прайшоў беларускі народ. Для гэтага Марта і Маша вернуцца ў мінулае і з месца падзеяў распавядуць, што адбывалася на нашай тэрыторыі ў часы Полацкага княства, Вялікага Княства Літоўскага і Расійскай імперыі але распавядуць цікава і забаўляльна! Дык вось, другая частка нашай місіі – стварыць колькі кароткіх гісторый, якія б апісвалі важныя для беларусаў перыяды і моманты – зразумела, таксама ў стылі “Гэта Беларусь, Дзетка!”.
Але каб гэтыя кніжкі пабачылі свет, нам, вядома ж, патрэбныя сродкі: 6000 даляраў (каб напісаць, перакласці, выдаць і арганізаваць збыт кніг, нам спатрэбіцца 8 месяцаў). Мы верым, што задумка “Гэта Беларусь, Дзетка!” – важная для ўсіх беларусаў і выбіраем краўдфандынг як магчымасць, скарыстаўшыся якой, усе зацікаўленыя чытачы змогуць інвеставаць у наш прадукт, а разам з ім – у выслаўленне беларускай унікальнасці.
Напэўна, вам цікава, што за звер такі, краўдфандынг? Краўдфандынг – гэта збор сродкаў, звычайна ў невялікіх памерах, з дапамогай вялікай колькасці людзей. Такім чынам арганізацыя альбо праект могуць знайсці патрэбнае фінансаванне праз сетку зацікаўленых людзей, і не трэба ісці ў банк альбо, барані Божа, банк.
Звычайна гэта працуе так: вы, ініцыятар, рэкламуеце для продажу прадукт, якога фактычна яшчэ няма, і людзі могуць набыць яго на краўдфандынгавай платформе. Пасля таго як патрэбная сума назбіраная, можна пачынаць непасрэдна вытворчасць прадукта. Але існуе і іншы спосаб – спосаб ад “Гэта Беларусь, дзетка!”. Мы не прапаноўваем тым, хто нас падтрымлівае, набываць 2 кнігі, якіх яшчэ не існуе. Замест гэтага мы прапануем купіць нашую першую, абсалютна рэальную, кнігу разам з новым прадуктам “Гэта Беларусь, Дзетка!”, створаным найлепшымі беларускімі дызайнерамі хэндмэйду (напрыклад, Віталінай Гардзіеўскай)! І так, набываючы адну кнігу, вы інвестуеце ў дзве!
У 12:00 30 сакавіка мы распачнем сваю краўдфандынгавую кампанію на платформе Ulej.by. Цягам гэтых напружаных 50 дзён нашая каманда будзе арганізоўваць мерапрыемствы рознага кшталту: не толькі флэшмобы і прэзентацыі, вас чакаюць прыемныя сюрпрызы, якія будуць адбывацца ў Менску і іншых гарадах. Кожны тыдзень мы будзем раскрываць новую тэму: падарожжы, дыпламатыя, экалогія, ежа, грошы і шмат іншых! Далучайцеся да нас! Якім чынам? Сачыце за нашымі поспехамі, расказвайце іншым пра нашую кампанію па зборы сродкаў і, вядома ж, набывайце цудоўны камплект “Гэта Беларусь, Дзетка!”.
Няхай у нас усё атрымаецца! Гэта Беларусь, дзетка! #hetaCFdzietka